Вы тут

Абноўлены склад каардынацыйнай групы па перакладзе літаратуры Кітая


У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь абноўлены склад каардынацыйнай групы па рэалізацыі Праекта перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі.


Створана гэтая група была яшчэ 31 сакавіка 2015 года. Мэта — спрыяць ажыццяўленню перакладчыцкіх праектаў, якія б знаёмілі чытачоў у Беларусі з кітайскай літаратурай, а ў Кітаі — з беларускай.

Зараз у склад групы ўваходзяць першы намеснік міністра інфармацыі краіны Ігар Луцкі, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, дацэнт Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Анастасія Букатая, кансультант упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Мінінфарма Людміла Быкава, дацэнт Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Юлія Малаткова, намеснік начальніка фінансава-эканамічнага аддзела Мінінфарма Кацярына Самойлава, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў, кансультант інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Мінінфарма Андрэй Чэрнікаў.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: На ніве супрацоўніцтва

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.