Вы тут

Суперсучасную лыжаролерную трасу адкрылі ў горадзе над Сожам


Пад спартыўны аб'ект выдзелілі вялікі ўчастак на беразе вяслярнага канала. Працягласць трасы — адзін кіламетр, шырыня — чатыры метры, ёсць дзве горкі вышынёй да пяці метраў, металічныя зборна-разборныя трыбуны для 500 гледачоў, стрэльбішча на 24 мішэні, камфортныя памяшканні для суддзяў і спартсменаў. Па перыметры трасы ўладкавана асвятленне і відэаназіранне, сістэма, якая забяспечвае штучны снег. Для навучальна-трэніравальнага працэсу і аказання паслуг насельніцтву закуплены лыжаролеры з чаравікамі.


Разынкай комплексу стаў напалову адкрыты біятлонны цір. Ён абсталяваны спецыяльнымі ахоўнымі гумавымі экранамі — каб кулі не давалі рыкашэту. Старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь САЛАВЕЙ назваў біятлонны комплекс знакавым для жыхароў рэгіёна:

— Асабліва прыемна адзначыць, што адкрыццё трасы супала з прыняццем указа Прэзідэнта, паводле якога школьнікі і выхаванцы спартыўных школ могуць праводзіць арганізаваныя заняткі на такіх фізкультурна-спартыўных збудаваннях бясплатна.

Падарункам ад Міністэрства спорту і турызму стаў сертыфікат на Br10 тысяч на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы гомельскага комплексу. Вінтоўкамі, трэнажорамі і іншым неабходным абсталяваннем на Br11 тысяч забяспечыла Беларуская федэрацыя біятлона.

Дарэчы, будаўніцтва лыжаролернай трасы ў Гомелі пачалося пасля нарады па развіцці зімовых відаў спорту, калі Прэзідэнт арыентаваў рэгіёны на ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Біятлонны комплекс узвялі за два месяцы. Тэрміны, лічаць у Беларускай федэрацыі біятлона, рэкордныя. У выніку атрымаўся ідэальны аб'ект для юніёраў.

У дзень адкрыцця траса прыняла юных удзельнікаў першага этапу Кубка Беларускай федэрацыі біятлона сярод юнакоў і дзяўчат 2001—2008 гадоў нараджэння.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Вялікі біятлон цяпер і ў Гомелі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі імкнуцца далучыць медыятараў да спраў «цяжкіх» непаўналетніх

У Беларусі імкнуцца далучыць медыятараў да спраў «цяжкіх» непаўналетніх

«Мы плануем навучыць аднаўленчым медыятыўным практыкам 20 чалавек з розных устаноў».

Грамадства

Ці можна вылечыць аўтызм?

Ці можна вылечыць аўтызм?

«Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.