Вы тут

Беларускі гурт J:Морс выступіў у ААН


Калектыў выступіў з канцэртам 19 лістапада ў Палацы нацый у Жэневе, дзе знаходзіцца еўрапейская штаб-кватэра ААН. Канцэрт «Rock4Children by J:Mors» адбыўся ў межах акцыі, прысвечанай 30-годдзю прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці.


Дарэчы, гурт стаў першым з сучасных беларускіх артыстаў, каго запрасілі выступіць у гэтых сценах. І гэта не выпадкова — лідар J:Морс Уладзімір Пугач з 2014 года з’яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ і шмат гадоў удзельнічае ў розных праектах арганізацыі ў Беларусі.

Наведвальнікамі канцэрту, уваход на які, дарэчы, быў вольным, але праз папярэднюю рэгістрацыю, сталі акрэдытаваныя ў Жэневе дыпламаты, супрацоўнікі міжнародных арганізацый, у тым ліку пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН у Жэневе Юрый Амбразевіч, рэгіянальны дырэктар ЮНІСЕФ Афшан Хан, кіраўнік аддзялення ААН у Швейцарыі Таццяна Валавая і прадстаўнікі беларускай дыяспары. Акрамя таго, дадаткова адбылася творчая сустрэча гурта з удзельнікамі Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі. Надалей беларускія музыканты працягнуць вялікі гастрольны тур, прымеркаваны да 20-годдзя J:Морс: 21 лістапада гурт чакаюць у Маскве, 24 — у Гродне, 28 — у Рэчыцы, а 6 снежня ў Мінску на «Гала-вячэры ЮНІСЕФ» (сродкі ад квіткоў і аўкцыёну дабрачыннай імпрэзы пойдуць на падтрымку праграм ЮНІСЕФ па абароне дзяцей у Беларусі).

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота Valeria Ermantraut

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.