Вы тут

Кандыдатура Аляксандра Турчына зацверджана на пасаду старшыні Мінскага аблвыканкама


Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў на пазачарговай сесіі зацвердзілі кандыдатуру Аляксандра Турчына на пасаду старшыні Мінскага аблвыканкама.


Рашэнне аб назначэнні прынята Прэзідэнтам 29 лістапада. Дагэтуль Аляксандр Турчын займаў пасаду першага намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі.

На ХХ пазачарговай сесіі кандыдатуру дэпутатам прадставіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава.

Турчын назваў прыярытэты ў працы на пасадзе губернатара

Аляксандр Турчын, выступаючы на ​​сесіі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, назваў прыярытэты ў сваёй працы на пасадзе старшыні аблвыканкама, піша БЕЛТА.

«Для мяне галоўныя прыярытэты — гэта павышэнне дабрабыту людзей і паляпшэнне якасці іх жыцця. Праз гэтыя рэчы я гляджу на ўсе астатнія працэсы, якія адбываюцца ў тым ліку і ў эканоміцы. Гэта галоўны вынік. Мы можам казаць пра рост, пра нешта яшчэ, але калі не расце ў людзей заробак, не паляпшаецца якасць жыцця, значыць, наша праца нікому не патрэбна», - сказаў ён.

Асаблівую ўвагу Аляксандр Турчын паабяцаў звяртаць на развіццё сацыяльнай сферы, перш за ўсё аховы здароўя і адукацыі, умацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы.

«Значэнне Мінскай вобласці цяжка пераацаніць, таму што гэта, напэўна, самы магутны ў эканамічным плане рэгіён краіны, — падкрэсліў ён. — У 2011-2015 гадах сярэднегадавы прырост ВРП быў больш за 4%, у сярэднім па рэспубліцы — 1,2%. У 2016-2018 гадах — 2,3% у вобласці сярэднегадавы тэмп ВРП, менш адзінкі — па краіне. Такія вынікі кажуць самі за сябе».

Варвара МАРОЗАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?