Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка сёння прыняў удзел у датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта. Датэрмінова — праз графік працы, бо ў нядзелю Уладзімір Андрэйчанка не будзе знаходзіцца ў Мінску.
«На кожным з нас сёння ляжыць каласальная адказнасць за будучыню Беларусі, і таму выбар кожнага мусіць быць усвядомлены, каб Беларусь і надалей развівалася, каб нашы людзі маглі спакойна жыць, працаваць. І важна захаваць стабільнасць, бяспеку, якія ёсць у нас сёння, таму што гэта аснова паляпшэння дастатку, дабрабыту нашых людзей. Вось за гэта я і прагаласаваў», — лічыць спікер ніжняй палаты Парламента.
Ён падкрэсліў абавязковае прытрымліванне Канстытуцыі пры правядзенні ўсіх палітычных кампаній у нашай краіне. Беларускае выбарчае заканадаўства Уладзімір Андрэйчанка назваў вельмі прагрэсіўным.
«Мы тройчы ўносілі змяненні і дапаўненні ў Выбарчы кодэкс, ён даволі высока ацэнены нашымі палатамі, парламенцкімі структурамі. Таму у людзей, якія сёння спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі, мне здаецца, адна мэта — трэба выклікаць у грамадстве нейкі пратэстны настрой. Гэта не на карысць краіне і тым жа людзям. Таму мы павінны праяўляць спакой, вытрымку — і я бачу, што людзі на гэта настроены», — выказаў думку старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Правёўшы апошнім часам шмат сустрэч, у тым ліку ў рэгіёнах, Уладзімір Андрэйчанка прыйшоў да высновы, што людзі разумеюць: толькі працай, дысцыплінай, правапарадкам можна зрабіць краіну сучаснай, квітнеючай рэспублікай.
Варвара МАРОЗАВА
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.