Вы тут

З надыходзячым!


Мін­ча­нін Кі­рыл Іван­ке­віч з ма­лод­шай да­чуш­кай Лі­най. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Дваццаць першы веку дваццаць першага...

Што нам гэты новы прынясе?

З трапяткою вераю у лепшае

Сустракаем мы яго усе.

І жадаем — каб хваробы згінулі,

Каб у доме — лад, у свеце — мір.

Каб турботы тлумныя пакінулі,

Каб учынкі добрыя былі.

Каб у небе над Радзімай — сонечна,

Каб без хмар на небе, што з сабой.

Каб дзіцячы смех звінеў... А што яшчэ

Пажадаць пад урачысты бой?

Самага найлепшага, прыўкраснага

На уцеху сэрцу і вачам,

Шчодрага, спакойнага і яснага

Года зычым нашым чытачам!

Звяздоўцы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.