Вы тут

У жніўні адзначаецца стабілізацыя росту спажывецкіх цэн у гадавым вымярэнні


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Так прырост індэкса спажывецкіх цэн трэці месяц запар захоўваецца на ўзроўні каля 9,8 %, прырост цэн на сацыяльна значныя тавары (СЗТ) чацвёрты месяц запар — на ўзроўні каля 8,4%. 


На гадавы прырост індэкса спажывецкіх цэн (ІСЦ) і ІСЦ на сацыяльна значныя тавары ва ўмовах павышаных інфляцыйных чаканняў асноўны ўплыў аказвае спыненне паскарэння росту сусветных цэн на прадукты харчавання. Так па ацэнцы МАРГ, у жніўні гадавы прырост сусветных цэн на прадукты харчавання склаў 30,8 працента.

Таксама ў гадавым вымярэнні адзначаецца запаволенне прыросту цэн на хлеб і хлебабулачныя вырабы — да 7% (7,8 % ў ліпені 2021), паслугі пасажырскага транспарту — да 12 працэнтаў (15,7 %), бакалейныя тавары, у тым ліку: муку пшанічную — да мінус 0,5 % ( мінус 0,2 %), макаронныя вырабы да 1,8 % (2,8 %), чай да 3,7 % (4,2 %), цукар да 10,4 % (10,7%), алей да 53,3 % (55,5 %); нехарчовыя тавары, у тым ліку: абутак да 5,6 % (6,6 %), сінтэтычныя мыйныя сродкі — да 5,9 % (9,1 %), электратавары — да 8,7 % (9,5 %) .

Адначасова ў жніўні адзначаюцца ваганні гадавых прыростаў цэн на тавары сегмента плодаагародніннай прадукцыі (прырост цэн склаў 6,8 % ў гадавым вымярэнні, 4,6 % месяцам раней), а таксама на асобныя харчовыя тавары: малако і малочныя прадукты — 6,3 % (3,9 % ў ліпені), сметанковае масла — 7,8 % (5,1 %).

У жніўні ў параўнанні з ліпенем 2021 фіксуецца прырост цэн на малако і малочныя прадукты на 2,4 % за месяц, а таксама сыры на 2 % (з прычыны прыняцця рашэння Камісіяй па цэнаўтварэнні пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь) на фоне росту выдаткаў на вытворчасць, увоз і рэалізацыю малака і малочных прадуктаў, мяса і мясапрадукты 1,4 % за месяц, адзенне і абутак на 0,6 і 1,2 % адпаведна. 

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.