Вы тут

Вопытныя дачнікі ведаюць, што такое фітафтароз і як з ім змагацца


У канцы ліпеня і ў жніўні на дачных бульбяных сотках, ды і на кустах таматаў можа праявіцца такое захворванне, як фітафтароз. Атакуюць кусты таматаў не толькі бактэрыі і вірусы. Значна больш небяспечная грыбковая напасць.


Фота: pixabay.com

Фітафтароз пашкоджвае пасадкі і ў адкрытым грунце, і часам у парніках і цяпліцах. Гэта той жа грыбок, што выклікае захворванне і ў бульбы. На лістах і сцябле з'яўляюцца карычневыя плямы і белы налёт, а на зялёных пладах застаюцца цёмна-бурыя плямы пад скуркай. Яны вельмі хутка растуць і могуць пашкодзіць увесь плод. Памідоры ў такім выпадку становяцца цвёрдымі і нясмачнымі. На такія праблемы часам скардзяцца дачнікі, але нам на сваёй дачы, дзякуй богу, удаецца пазбягаць гэтых вірусных захворванняў.

10 сакрэтаў вырошчвання ўраджайных памідораў

  • Да пасадкі расады трэба абавязкова захоўваць ратацыю агародніны на градках і мяняць глебу ў парніках, дзе пастаянна прыходзіцца вырошчваць памідоры. Месцы пасадкі таматаў, перцаў, агуркоў і баклажанаў мы праз кожныя 2-3 гады мяняем, то-бок, захоўваем ратацыю, і гэта абавязкова дае свае станоўчыя вынікі.
  • Выкарыстоўваем насенне пад расаду і іншыя пасадкі толькі ўстойлівых да захворванняў і раяніраваных беларускіх сартоў і гібрыдаў. І на практыцы гэта заўсёды радуе нас.
  • Старанна знішчаем усе пашкоджаныя хваробамі і шкоднікамі расліны ў агародзе.
  • Ведаем і памятаем, што нельга высаджваць памідоры па суседстве з бульбай, каб потым фітафтора ад бульбы не пашкоджвала кусты і плады нашых таматаў.
  • Не забываем рэгулярна праполваць і рыхліць пасадкі памідораў як у адкрытым, так і закрытым грунце. Сістэматычна і рэгулярна падкормліваем іх, што заўсёды спрыяе паляпшэнню сілкавання гэтай далікатнай і смачнай культуры, якую сёння вырошчваюць практычна ўсе агароднікі.
  • Нельга дапускаць залішняй вільготнасці і гарачыні ў парніках і цяпліцах, дзе растуць таматы. Ім абсалютна не патрэбныя парнасць і вільготнасць! Таматы маюць патрэбу ў пастаянным праветрыванні, для чаго мы прадугледжваем вентыляцыйныя акенцы.
  • Памідорам неабходны шчодры паліў, які трэба праводзіць толькі пад корань, у кругавыя лункі, пазбягаючы пры гэтым увільгатнення лісця і пладоў на кустах. Таму паліў таматаў мы прафесійна ажыццяўляем толькі ў кругавыя баразёнкі!
  • Нельга праводзіць якія-небудзь работы з мокрымі раслінамі, трэба пасля паліву добра праветрыць цяпліцу або парнік. Нельга паліваць таматы на ноч і закрываць цяпліцу, бо падобнае можа прывесці да непажаданых захворванняў.
  • Правільна і своечасова трэба абразаць таматныя кусты, рэгулярна выдаляючы ўсе пасынкі і лішняе лісце. Трэба даць магчымасць паступлення сілкавання толькі да пладоў.
  • Памідорам варта забяспечыць рэгулярныя падкормкі з неабходнымі мікраэлементамі. Мы ўсё гэта робім строга па ўстаноўленым тэхпрацэсе.

Вось гэта і ёсць дзесяць простых сакрэтаў для таго, каб вашы памідоры радавалі вас і былі заўсёды буйнымі, смачнымі і здаровымі.

Яўген САЛАНОВІЧ, дачнік са шматгадовым вопытам

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.