Вы тут

Сацыяльны кантракт — варты прыклад дапамогі сем’ям


Гродзенская дэлегацыя на чале са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Аленай Пасютай сустрэлася з кіраўнікамі жаночых арганізацый і прадстаўніцамі Заканадаўчага сходу расійскай абласной адміністрацыі.


Абодва бакі падзяліліся вопытам работы, якая датычыць інстытутаў сям'і і шлюбу. Напрыклад, беларускую дэлегацыю зацікавіла форма работа расіян у адносінах да крызісных сем'яў, у прыватнасці сацыяльны кантракт. Па словах Алены Пасюты, паміж сям'ёй і грамадскай арганізацыяй заключаецца пагадненне, у рамках якога членам сям'і аказваецца дапамога па адкрыцці сваёй справы, працаўладкаванні, адукацыі, а часам і аказанне псіхалагічнай дапамогі.

— Сацыяльны кантракт — гэта варты прыклад дапамогі сем'ям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і рэальная магчымасць вывесці такія сем'і за рамкі маламаёмных. Гэта дае магчымасць атрымліваць стабільны даход, адчуць упэўненасць у заўтрашнім дні. Абавязкова абмяркуем рэалізацыю такога пілотнага праекта ў сваім рэгіёне, — зазначыла Алена Пасюта. — Тым больш што падтрымка інстытута сям'і і мацярынства з'яўляецца прыярытэтным кірункам работы нашай краіны, які актыўна развіваецца з удзелам грамадскага аб'яднання Беларускага саюза жанчын.

Расійскія актывісткі, у сваю чаргу, маюць намер пераняць вопыт работы з маламаёмнымі і праблемнымі сем'ямі, якія стаяць на парозе пазбаўлення бацькоўскіх правоў. Выклікала зацікаўленасць і паспяховае функцыянаванне дамоў сямейнага тыпу ў Беларусі, у прыватнасці ў Гродзенскай вобласці. Менавіта такая форма пражывання стала асноўнай для дзяцей-сірот і дзяцей, чые бацькі пазбаўлены правоў. Для такіх сем'яў будуюцца добраўпарадкаваныя катэджы, а колішнія інтэрнаты зачыняюцца.

Падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні ролі жанчыны ў палітыцы і праблемы жанчын-прадпрымальніц, асабліва тых, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Былі акрэслены кірункі ўзаемадзеяння ў заканатворчасці і прынята рашэнне аб падпісанні пагадненняў паміж жаночымі грамадскімі арганізацыямі Гродзенскай і Ніжагародскай абласцей.

У тэму:

Ніжагародская вобласць — адзін з 24 суб'ёктаў Расійскай Федэрацыі, з якім у Гродзенскай вобласці з 2005 года падпісана пагадненне аб гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. Тады ж быў падпісаны дагавор аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж беларускім Гроднам і горадам Дзяржынскам Ніжагародскай вобласці. Як адзначалася падчас сустрэчы кіраўніцтва Беларусі і расійскага рэгіёна ў маі сёлетняга года, наша краіна займае вядучае месца ў міжнародным супрацоўніцтве Ніжагародскай вобласці. Было падкрэслена, што ўзровень таваразвароту ў мінулым годзе дасягнуў 700 мільёнаў долараў. Мяркуецца, што сёлета гэты паказчык можа дайсці да 1 мільярда. Больш 20 пагадненняў дзейнічаюць у рамках адукацыйна-навуковага асяроддзя і ёсць перспектывы іх росту ў галіне ІТ-тэхналогій. У прыватнасці, расійскі бок разглядае пытанні ўдзелу беларускіх кампаній у сумесных праектах расійскіх грантаў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.