Вы тут

Выстаўка ў Гродне пачынае гартаць падзеі Гродзеншчыны напярэдадні 80-гадовага юбілею


Экспазіцыя размясцілася ў адным з залаў Новага замка Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея і расказвае аб жыцці рэгіёна з 1944 па 2023 гады. Тут можна як ўбачыць экспанаты, так і пагартаць інтэрактыўную панэль з інфармацыяй аб самых знакавых падзях рэгіёна. 


У будучым годзе Гродзенская вобласць будзе святкаваць 80-гадовы юбілей. Што зроблена за гэты час, як будаваўся рэгіён, што цікавага і значнага адбывалася за гэты перыяд — аб гэтым можна даведацца з прадстаўленай экспазіцыі. Яе аўтар — загадчык аддзела найноўшай гісторыі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Андрэй Вашкевіч. Навуковец найперш знаёміць з віртуальнай інфармацыяй. Яна змяшчае некалькі разделаў, якія раскажуць аб розных перыядах жыцця Гродзеншчыны.  

Напрыклад, ёсць раздзел, які датычыцца знакамітых людзей. Калі гаварыць пра гэты рэгіён, нельга абысці ўвагай знакамітую гродзенскую гімнастку Вольгу Корбут, якая на бервяне і брусах выконвала такія элементы, якія да яе нікому не ўдавалася зрабіць. Яна чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. Таксама гартаючы інтэрактыўную панэль, можна даведацца аб выступленні ў Гродне ў 80-х гадах папулярнага беларускага ансамбля «Песняры». 

У іншым раздзеле ёсць падрабязнае апісанне таго, якія на Гродзеншчыне працуюць прадпрыемствы, як развіваюцца галіны эканомікі. Падзеі на інтэрактыўнай панэлі змешчаны ў храналагічнай паслядоўнасці. 

— Сэнс у тым, каб музей не толькі расказваў аб старажытнай гісторыі Гродзеншчыны.  Але варта паказаць сённяшні дзень, найноўшую гісторыю. І гэта экспазіцыя прысвечана менавіта нашай сучаснасці, — расказвае Андрэй Вашкевіч. — Усе экспанаты фондавыя. Мы збіраем не толькі прадметы, што датычаць мінулых гадоў, але і сучасныя звыклыя рэчы, якія праз дзесяткі гадоў будуць прадстаўляць цікавасць для будучых пакаленняў. Зараз гэта важная частка работы музея. Між іншым мы збіраем вырабы народных майстроў, падтрымліваем кантакты з прадпрыемствамі, якія прадастаўляюць нам нейкія віды прадукцыі. І можа зараз гэта не так цікава, але я упэўнены, што нашы нашчадкі будуць глядзець на гэтыю прадукцыю з такім жа інтарэсам, як мы зараз гялдзім на той жа абутак 50-60-х гадоў, альбо нейкія хатнія вырабы ці яшчэ што. 

У адной з вітрын дэманструюцца прадметы, звязаныя з жыццём першага ў Гродзенскай вобласці Героя Беларусі, губернатара Аляксандра Дубко. У музеі захоўваецца тканы дыван з яго партрэтам, дакументы, яго асабістыя рэчы. Частка прадстаўлена ў экпазіцыі, напрыклад, яго касцюм, акуляры, нататнік.

На выстаўцы можна ўбачыць нагрудны знак ганаровага грамадзяніна Гродна. Ён належыў Герою Савецкага Саюза, ветэрану Івану Лебядзеву. 

—Такі знак толькі адзін у музеі, хоць некаторых яго лаўрэатаў ужо не стала. Між тым родныя захоўваюць іх як памяць. А гэты знак перадала пасля смерці ветэрана яго жонка. На жаль, і яе ўжо няма, — працягвае свой расказ навуковец. — Усяго у Гродне не больш за 40 чалавек, якія ўзнагароджаны гэтым ганаровым знакам. Трэба сказаць, што у нашых фондах яшчэ нямала рэчаў Івана Лебядзева, знакамітага гродзенца, які прымаў удзел у вызваленні горада. Частка экспанатаў знаходзіцца ў залах музея, якія прысвечаны Другой сусветнай вайне. 

Прадстаўлены на выстаўцы і вядомыя буйныя прадпрыемствы: гігант хімічнай прамысловасці завод «Гродна Азот», пальчаткавая фабрыка, шклозавод і іншыя. На іх будаўніцтва з’язджаліся камсамольцы з розных куткоў СССР. Многія прадпрыемствы мелі ўсесаюзнае значэнне і працавалі як зборачныя цэхі. Ёсць на выстаўцы куртка будатрадаўца 70-х гадоў, які працаваў на будаўніцтве прадпрыемстваў Гродна. Інфармацыя аб гісторыі камсамольскай будоўлі размешчана на інтэрактыўнай панэлі. 

Цікавасць прадстаўляюць і прызы, якімі ўзнагароджвалі лаўрэатаў брэндавага фестываля нацыянальных культур. Менавіта Гродна стаў сталіцай заключнага этапу фестываля. У музеі ёсць сімвалы ўсіх 13-ці фестываляў. Дарэчы, чарговы фестываль мае адбыцца ў наступным годзе. Ён праходзіць раз у два гады. Свята ўвайшло у спіс падзеявага турызму рэгіёна. 

У музеі адзначылі, што турыстычны патэнцыял горада пастаянна расце. Гэта можна сказаць і аб самім гісторыка-археалагічным музеі. Установа — адна з самых прывабных для наведвальнікаў музеяў Беларусі. Аб гэтым сведчыць і перамога ў рэспубліканскім турыстычным конкурсе «Пазнай Беларусь». Сёлета музей атрымаў дыплом за захаванне беларускай спадчыны і развіццё гіторыка-культурнага турызма. А з пачатку года колькасць наведвальнікаў дасягнула 245 тысяч, што значна больш, чым летась. Па словах Андрэя Вашкевіча, у музеі Старога і Новага замкаў працуюць каля 30 залаў, экспазіцыя пастаянна аднаўляецца. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.