Вы тут

У трох раёнах Мінскай вобласці з'явіліся новыя кіраўнікі


На пазачарговых сесіях Чэрвеньскага, Старадарожскага і Барысаўскага раённых Саветаў дэпутатаў на пасады старшынь райвыканкамаў зацверджаны адпаведна Віталь Казлоў, Мікалай Карповіч і Генадзь Дзенгалёў.


Пасведчанне старшыні райвыканкама кожнаму з іх уручыў старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Прадстаўляючы кандыдатуру 36-гадовага Віталя Казлова, Анатоль Ісачанка паставіў перад ім задачу — павысіць рэнтабельнасць сельскагаспадарчай вытворчасці, скараціць дэбіторскую і крэдыторскую запазычанасць. Віталь Казлоў апошнія сем гадоў паспяхова працаваў дырэктарам сельгаспрадпрыемства «Шыпяны» Смалявіцкага раёна. У яго падрастаюць двое дзяцей — сын і дачка. Віталь Казлоў мае намер перавезці сям'ю на новае месца, паколькі лічыць, што жыць трэба там, дзе працуеш, разам з падначаленымі.

Першым чынам новы кіраўнік мае намер пазнаёміцца з калектывам, камандай, а потым прымаць канкрэтныя рашэнні. Але перш за ўсё, будзе ўдзяляць увагу людзям, якія жывуць на вёсцы і працуюць не толькі ў сельскай гаспадарцы: і спецыялістам, і ўрачам, і настаўнікам, і работнікам культуры. «Будзем вызначаць, чым людзі жывуць, што ім трэба ў першую чаргу, як дапамагчы», — падкрэсліў Віталь Казлоў.

Сугучнае меркаванне са сваім калегам выказаў і старшыня Старадарожскага райвыканкама Мікалай Карповіч: «У цэнтры ўвагі павінна быць заработная плата, яе своечасовая выплата. Зарплата павінна быць пад пільным кантролем, як сказаў Прэзідэнт». Асаблівую ўвагу новы кіраўнік раёна намераны ўдзяляць пытанням цэнаўтварэння. Будзе належнае цэнаўтварэнне, знізіцца сабекошт тавараў, работ і паслуг, з'явіцца эканомія, сродкі ад якой можна накіраваць на развіццё раёна. Што датычыцца каманды, то старшыня райвыканкама ўпэўнены: адзін у полі не воін.

Анатоль Ісачанка нагадаў, што Старадарожчына — раён аграрны, 85% выручкі тут прыносіць прадукцыя жывёлагадоўлі. Таму губернатар прызваў падначаленага больш эфектыўна выкарыстоўваць гэты патэнцыял.

Генадзь Дзенгалёў, які ўзначаліў Барысаўскі раён, родам з Магілёва, прафесійны будаўнік. Кіраваў магілёўскім гарадскім камунальным прадпрыемствам «Упраўленне капітальнага будаўніцтва». Потым — Мінскаблсельбудам. Новаму старшыні раённай вертыкалі 44 гады.

Старшыня Мінаблвыканкама пажадаў новым кіраўнікам поспехаў у працы і паабяцаў падтрымку з боку ўладаў цэнтральнага рэгіёна ў вырашэнні дзяржаўных задач.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Новы ўзровень і вялікая адказнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.