Вы тут

Часопіс «Алеся» адзначыў 95-годдзе


Канцэрт, мастацкая выстаўка і нават паказ калекцыі традыцыйнага адзення з розных рэгіёнаў краіны адбыліся сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі. Тут урачыстай імпрэзай «Жанчыны трапяткі сусвет» адзначыў 95 гадоў з выхаду першага нумара адзін з найстарэйшых айчынных часопісаў — жаночы часопіс «Алеся».


Былых і цяперашніх супрацоўнікаў, аўтараў і чытачоў выдання павіншаваў з прыгожай датай намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кунцэвіч, які зачытаў прывітальны адрас ад кіраўніка нашай дзяржавы, а ў адказ атрымаў падарунак на дзень нараджэння, які адзначае якраз сёння — падпіску на «Алесю». Самыя цёплыя віншаванні калектыву рэдакцыі агучылі намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, старшыня Беларускага саюза жанчын Марыяна Шчоткіна, дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў. Падарункі і віншаванні ад калег атрымалі таксама былыя галоўныя рэдактары выдання — Марыя Карпенка, Раіса Баравікова, Тамара Бунта.

А Нацыянальны мастацкі музей Беларусі спецыяльна да імпрэзы падрыхтаваў адмысловы мастацкі праект — выставу аднаго дня. У яе ўвайшлі 7 твораў (4 скульптуры і 3 карціны), якія прадставілі розныя вобразы беларускіх жанчын — не толькі муз і натхняльніц, але і ўдзельніц, аўтараў твораў мастацтва.

«Часопіс быў, ёсць і будзе, і гэта галоўнае, — зазначыла напрыканцы вечара галоўны рэдактар „Алесі“ Ларыса Ракоўская, — будуць нашы чытачы і будзе нам шчасце».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.