Матэрыялы выпуску №173 (30561) от 09.09.2025


Падчас рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Беларусь адзіная» ў Магілёве абмеркавалі тэму будучага
Размова на роўных.

XXXІІ Дзень беларускага пісьменства прымала старажытная Ліда
Як гэта было — на старонках «Звязды».

Працоўныя мігранты будуць здаваць экзамен на веданне адной з дзяржаўных моў
З 6 верасня скарэкціраваны падыходы да працаўладкавання замежных грамадзян.
Сумеснымі намаганнямі супраць рэабілітацыі нацызму
Акцэнты форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці».

Сельскаспадарчыя работы ідуць па ўсіх франтах
Паралельна з зернебабовымі на палях краіны працягваецца збор агароднінных культур — цяпер час цукровых буракоў і бульбы, крыху пазней надыдзе чарга морквы і іншай агародніны.

Андрэй Сляпнёў: «Еўразійскі эканамічны саюз — важнае звяно Вялікага Еўразійскага партнёрства»
Пра гэта міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў заявіў, выступаючы на сесіі «Вялікае Еўразійскае партнёрства: новыя парадыгмы развіцця кантынента» ў рамках Усходняга эканамічнага форуму — 2025, паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Мінпрам Беларусі ўмацоўвае супрацоўніцтва з Угандай
Намеснік міністра прамысловасці Беларусі Дзяніс Бакей правёў рабочую сустрэчу з дзяржаўным міністрам сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі і рыбалоўства Уганды Брайтам Рвамірамам, паведамілі ў профільным міністэрстве.

Юрый Чабатар: «Ключавы рэзерв для развіцця Пінска — новыя вытворчыя інвестпраекты»
Пра гэта заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас рабочай паездкі ў Пінскі раён.

Ад ліста Прэзідэнту — да першага ўраджаю
Як кіраўнік дзяржавы здзейсніў мару дзяўчынкі з Гомельскага раёна.

Арына Сабаленка абараніла тытул чэмпіёнкі US Open
Адна перамога на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе — добра, а дзве — лепш. Гэта даказала беларуская тэнісістка, першая ракетка планеты Арына Сабаленка. Другі год запар яна выйграла жаночы фінал аднаго з чатырох турніраў Вялікага шлема — US Open. Вырашальны матч у Нью-Ёрку яна правяла супраць амерыканскай тэнісісткі, дзявятай ракеткі свету Аманды Анісімавай. Адна гадзіна і 36 хвілін спатрэбіліся Арыне, каб разабрацца з саперніцай і заваяваць тытул. Вынік сустрэчы — 6:3, 7:6.
Чым быў адметны юбілейны Мінскі паўмарафон
Шчаслівыя ўсмешкі, 5 дыстанцый, 25 тысяч удзельнікаў. На вуліцы Кірава каля Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама» ў нядзелю стартавала маштабная бегавая падзея — 10-ы Мінскі паўмарафон.
Як адаптуюцца да студэнцкага жыцця першакурснікі Віцебскай ветакадэміі
Улічваючы дапытлівасць, таленавітасць і «прасунутасць» студэнцкай аўдыторыі, няправільна было б думаць, што на дапамогу адаптацыйнай акцыі не паспрабуюць прыцягнуць штучны інтэлект. У Віцебскай ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны паспрабавалі гэта зрабіць. І ў іх атрымалася. Падрабязней аб праекце расказала рэктар акадэміі Вольга ГОРЛАВА.

Біятланісты праверылі свае сілы ў Сочы
Новы біятлонны сезон афіцыйна адкрыты. У Сочы адбыўся першы этап Кубка Садружнасці 2025/2026. На ім біятланісты спаборнічаюць у фармаце летняга біятлона на лыжаролерах. Нашы спартсмены не падвялі і пачалі сезон з медалёў.

Зносіны з людзьмі, законапраекты, прадстаўленне інтарэсаў краіны. Прэзідэнт прыняў з дакладам Ігара Сергяенку
За што кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка удзячны Палаце прадстаўнікоў

Асаблівасці «Месяца першакурсніка» ў галоўнай ВНУ краіны
Пачатак навучальнага года — час, калі першакурснікі становяцца ў цэнтры асаблівай увагі з боку вопытных педагогаў і студэнтаў-валанцёраў, якія цэлы месяц забяспечваюць учарашнім школьнікам поўную інфармацыйную і прававую падтрымку. Як расказалі ў Міністэрстве адукацыі, верасень першакурсніка распісаны літаральна па днях і гадзінах. Акрамя «пар», у іх дзясяткі мерапрыемстваў, што дапамагаюць увайсці ў студэнцкае жыццё і побыт, знайсці сяброў і наладзіць адносіны з іншымі студэнтамі і выкладчыкамі.

У летнія месяцы месцамі назіраліся вельмі моцныя ліўні, нават град, памерам з яйка
Нягледзячы на тое, што ліпень быў даволі гарачым, агульнае ўражанне ад лета ў нас засталося не самае радужнае. І гэтаму ёсць дакументальнае пацвярджэнне. Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, за летні сезон гэтага года сярэдняя па краіне тэмпература паветра склала плюс 17,8 °С, што на 0,2 градуса ніжэй за кліматычную норму.

Як Гродна адзначыў Дзень горада
Сёлета гораду над Нёманам споўнілася 897 гадоў. Па традыцыі Дзень горада адзначалі ярка і маштабна. Усе мінулыя выхадныя тут панавала атмасфера сапраўднага свята, прайшлі канцэрты беларускіх зорак, ладзіліся інтэрактывы, фестывалі і выставы.