Вы здесь

«Мір і памяць — усё, што нам трэба»


Напярэдадні Дня Перамогі на экскурсію ў Палац Незалежнасці запрасілі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, блакаднікаў, працаўнікоў тылу і непаўналетніх вязняў. Сустрэла і перадала словы віншавання гасцям ад кіраўніка краіны прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.


«Аб важнасці гэтага свята вам расказваць не трэба. Вы ведаеце і адносіны кіраўніка краіны да вас, і да таго подзвігу, якія вы здзяйснялі не толькі тады, але і пасля вайны ў працы», — сказала Наталля Эйсмант.

Яна крыху расказала пра гісторыю палаца і адзначыла, што сёння трапіць сюды на экскурсію імкнецца вялікая колькасць людзей. Паўплывалі на гэта і пратэсты мінулага года.

«Гэтыя падзеі, што мы перажылі ў 2020 годзе (я ўпэўнена, вы ўсе з вялікім болем за імі назіралі), нас многаму навучылі. Гэта быў, як кажа Прэзідэнт, урок для ўсіх нас. Я зноў працытую, што ён паўтараў нам сёння: «Добра, што з намі гэта адбылося. І слава Богу, што скончылася, як скончылася», — падкрэсліла прэс-сакратар Прэзідэнта.

Па яе словах, Аляксандр Лукашэнка вельмі ганарыцца Палацам Незалежнасці і пакідаючы яго пасля працоўных мерапрыемстваў кажа, што яго гаспадарамі становяцца госці-экскурсанты.

Напярэдадні Дня Перамогі ў палацы разгарнулася выстаўка, прысвечаная святу.

«2020 год унёс карэктывы ў наш графік і работу. З-за пандэміі спыніліся экскурсіі, і мы не рабілі выстаўкі. Сёння мы аднаўляем традыцыю экспанавання ў Палацы Незалежнасці твораў нашых майстроў мастацтва. Першая выстаўка прымеркавана да 9 мая. Сёння вы не толькі госці на экскурсіі, але і ўдзельнікі прэзентацыі гэтай экспазіцыі», — паведаміла Наталля Эйсмант.

Выставачны праект у Палацы Незалежнасці ўключае работы Нацыянальнага мастацкага музея, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама рэчы, якія падарылі Прэзідэнту. Першая частка экспазіцыі прысвечана пачатку вайны, працягваецца экспазіцыя тэматыкай партызанскага руху, барацьбы з акупантамі. Яшчэ адна частка выстаўкі — вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дзень Перамогі. Завяршаецца выставачны праект карцінамі, прысвечанымі аднаўленню гарадоў і мірнаму жыццю.

Канешне, разглядаючы карціны і іншыя экспанаты ваеннага часу, многія з ветэранаў успаміналі «сваю» вайну. Многія не стрымлівалі слёзы і з болем у голасе расказвалі, як на іх жыцці адбілася вайна.

«Мы бачылі жах вайны і як самааддана працуюць у тыле. Мы шмат кажам пра фронт, а пра тыл ніхто не ўспамінае асабліва. Дзеці галодныя, у лапцях у 13 гадоў аралі па гектару зямлю ад цямна да цямна і ўсё аддавалі для фронта», — заўважае журналістам Пётр Папоў, ветэран вайны. Падхоплівае словы бацькі яго дачка і дадае, што ён нарадзіўся на Урале, а ў 17 гадоў быў прызваны ў танкавыя войскі. Пасля застаўся жыць у Беларусі, дзе пазнаёміўся з жонкай. І ўжо разам яны аднаўлялі сталіцу.

Ірына Іванюк перанесла цяжар жыцця непаўналетняга вязня. Свае ўспаміны пра вайну яна расказвае, наведваючы студэнтаў і школьнікаў. Таму журналісты і запыталі ў яе, чаму моладзь, на яе думку, прыняла актыўны ўдзел у пратэсных падзеях у нашай краіне летась.

«Тое, што адбылося ў нашай краіне... Магчыма, мы дзесьці недапрацавалі, мала звярталі ўвагі на моладзь. Зараз сітуацыя змяняецца. Я выступала перад студэнтамі, у школах, гімназіях і ўпэўнілася, што трэба нам займацца моладдзю. Але тым не менш, мы адзіныя. Мы за свой суверэнітэт будзем стаяць», — сцвярджае Ірына Іванюк.

У Германію сагналі і ўсю сям’ю з дзевяці чалавек Людмілы Міронавай за дапамогу партызанам і працаўнікам ваеннага завода.

«Я памятаю, што мы былі заўсёды галодныя. І мы з дзяўчынкай, маёй аднагодкай (нам было па шэсць гадоў), праз дрот падлазілі і хадзілі па нямецкім горадзе ды прасілі ачысткі, шалупінне. Хтосьці даваў, хтосьці не», — успамінае жанчына.

Яна са слязамі на вачах сцвярджае, што нельга, каб такое больш паўтарылася.

«У многіх краінах зараз ваююць, б’юцца, страляюцца. Навошта? Жыццё такое кароткае. Трэба, каб нашы дзеці такога не ведалі. Я нават не магу пра сваю гісторыю спакойна казаць, слёзы бягуць. Мір і памяць — усё, што нам трэба», — заўважае былая непаўналетняя вязень.

Марыя ДАДАЛКА

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.

Энергетика

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

Беларусь в лидерах по энергоэффективности

А среди стран ЕАЭС — на первом месте.

Молодежь

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Алина Чижик: Музыка должна воспитывать

Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.