На кані


На­ту­ры і скульп­ту­ры Сяр­гея Бан­да­рэн­кі

Ува­хо­дзіш у за­лу, а на­су­страч — конь, які за­раз, зда­ец­ца, вы­рвец­ца і па­бя­жыць на ву­лі­цу, на пра­спект, дзе яму бу­дзе воль­на. Прос­та конь та­кі вя­ліз­ны (яў­на больш за тры мет­ры даў­жы­нёй і вы­шы­нёй), што яшчэ доб­ра трэ­ба па­ду­маць, якое мес­ца па­ды­шло б для яго па­ста­ян­най дыс­ла­ка­цыі. На­са­мрэч гэ­та скульп­ту­ра. Вя­ліз­ны конь, пра­ца бе­ла­рус­ка­га скульп­та­ра Сяр­гея Бан­да­рэн­кі. І не­здар­ма ме­на­ві­та ён су­стра­кае гас­цей ад­ра­зу пры ўва­хо­дзе ў за­лу Му­зея су­час­на­га вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва: гэ­та пер­са­наль­ная вы­ста­ва Сяр­гея Бан­да­рэн­кі, які ў твор­час­ці знай­шоў сваю ўлю­бё­ную тэ­му. Вя­до­ма, як скульп­тар, ён умее ля­піць усё — і гэ­та­му так­са­ма ёсць рэ­аль­ныя прад­стаў­ле­ныя до­ка­зы ў вы­гля­дзе кан­крэт­ных прац. Але га­лоў­ныя тут усё-та­кі ко­ні — са­мі па са­бе, з верш­ні­ка­мі, кам­па­зі­цыі з конь­мі і гэтак да­лей.

16-14

Пра аса­біс­тую пры­хіль­насць скульп­та­ра «кон­най тэ­ма­ты­цы» мы ад­ной­чы рас­па­вя­да­лі чы­та­чам пад­ра­бяз­на ў ін­тэр­в'ю з ім. Але ця­пер кож­ны мае маг­чы­масць удак­лад­ніць ве­ды пра Сяр­гея Бан­да­рэн­ку яшчэ і аса­біс­тым ад­чу­ван­нем яго твор­час­ці — гэ­тых ко­ней трэ­ба ба­чыць. Та­му што яны, на­ват ка­лі вы­раб­ле­ны з та­ко­га важ­ка­га ма­тэ­ры­я­лу як брон­за, зда­юц­ца не­ве­ра­год­на лёг­кі­мі, ні­бы­та ля­цяць, лу­на­юць, імк­нуц­ца на­пе­рад, пад­улад­ныя вет­ру і ло­гі­цы ру­ху. І тут, на вы­ста­ве, ёсць усё ж маг­чы­масць азна­ё­міц­ца з са­мы­мі роз­ны­мі скульп­ту­ра­мі аў­та­ра, тво­ры яко­га, да­рэ­чы, мож­на ба­чыць на ву­лі­цах на­шых га­ра­доў (не толь­кі Мін­ска). Ці не са­мая зна­ка­мі­тая скульп­ту­ра Бан­да­рэн­кі — пом­нік кня­зю Аль­гер­ду, які з'я­віў­ся сё­ле­та ў Ві­цеб­ску. Як жа пер­са­наль­ная вы­ста­ва без гэ­тай пра­цы? Так, на­ту­раль­на, пом­нік з ву­лі­цы ў за­лу му­зея не пры­цяг­неш, тым больш што ва­жыць ён амаль тры то­ны і да­ся­гае ча­ты­рох мет­раў у вы­шы­ню. Але ён усё ж пры­сут­ні­чае — у вы­гля­дзе ма­дэ­лі і вір­ту­аль­най прэ­зен­та­цыі, якая кру­ціц­ца пры ўва­хо­дзе ў за­лу, як свое­асаб­лі­выя ўво­дзі­ны ў тэ­му і твор­часць Сяр­гея Бан­да­рэн­кі. Гэ­та для тых, ка­му яны па­трэб­ны. Та­му што пас­ля пра­цы над знач­ны­мі для кра­і­ны пом­ні­ка­мі імя аў­та­ра шы­ро­ка вя­до­мае ў Бе­ла­ру­сі, а яго пер­са­наль­ную вы­ста­ву ад­зна­чы­лі сва­ёй ува­гай ві­цэ-прэм'­ер бе­ла­рус­ка­га ўра­да Ана­толь То­зік і мі­ністр куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі Ба­рыс Свят­лоў. Але ка­лі ка­заць, што гэ­та скульп­тар, бліз­кі да на­ро­да, то трэ­ба ўзга­даць скульп­ту­ры, якія ста­яць ка­ля мінск­ага цыр­ка.

Зра­зу­ме­ла, ча­му вы­ста­ву на­зва­лі «Конь і яго ры­цар». Пры тым, што ры­ца­ры на ко­нях у скульп­ту­рах аў­та­ра так­са­ма ёсць — і ўсе вар­тыя ўва­гі і па­ша­ны. Та­кія, што вар­тыя быць пом­ні­ка­мі ў Бе­ла­ру­сі. Вось не­вя­лі­кая кон­ная скульп­ту­ра Мін­доў­га ў брон­зе, вось ле­ген­дар­ны Усяс­лаў Ча­ра­дзей (не так яго са­бе ўяў­ля­ла, а, між ін­шым, у аў­та­ра ён вы­гля­дае вель­мі ра­ман­тыч­на — ад­ра­зу хо­чац­ца па­чы­таць да­дат­ко­ва што-не­будзь пра бе­ла­рус­кую гіс­то­рыю). І ка­лі зу­сім ра­ман­ты­кі хо­чац­ца, то ка­лі лас­ка: «Верш­нік у мас­цы» дасць гле­бу для фан­та­зій ці амаль ка­зач­ны «Ка­роль Ар­тур». Але ёсць і чыс­тае за­хап­лен­не конь­мі як пры­го­жы­мі, вы­тан­ча­ны­мі іс­то­та­мі, на­ту­ры якіх лепш за ўсё пра­яў­ля­юц­ца ў ру­ху, — гля­дзі­це пра­цы «Ве­цер у гры­ве» ці «Ска­чок».

16-13

Трэ­ба ра­зу­мець, што вя­лі­кія скульп­ту­ры ў за­ле му­зея вы­ста­віць скла­да­на, та­му мно­гія пра­цы мы ба­чым у па­мен­ша­ных ко­пі­ях аль­бо ма­дэ­лях. Але ёсць і ані­ма­ліс­тыч­ныя скульп­ту­ры — на дру­гім па­вер­се му­зея яны ўтва­ра­юць ней­кі свое­асаб­лі­вы сад дзіў­ных іс­тот, але кож­ная з іх па­да­дзе­на ў воб­раз­ным аў­тар­скім уяў­лен­ні. «Фа­э­тон» на­га­дае пра міф, ка­лі со­неч­ная ка­ляс­ні­ца ад­хі­лі­ла­ся ад шля­ху і ледзь не спа­лі­ла ўсё жы­вое на зям­лі, але ма­гут­ны Зеўс ура­та­ваў Гею. За­ча­роў­вае пры­род­най пры­га­жос­цю Аф­ра­ды­та, у якой па­яд­на­ла­ся зям­ное і ня­бес­нае. Гэ­та свет, дзе слі­ма­кі — на­са­мрэч жан­чы­ны з ра­ка­він­ка­мі, якія па­да­юц­ца ці то экс­клю­зіў­най воп­рат­кай, ці то ад­мыс­ло­вым ак­се­су­а­рам. Тут зу­сім не­ча­ка­ныя жаб­кі і аб­са­лют­на рэ­аль­ныя скар­пі­ё­ны. Тут спля­та­юц­ца рэ­аль­насць і фан­та­зія. Але рэ­аль­насць — гэ­та той грунт, на які аба­пі­ра­ец­ца Сяр­гей Бан­да­рэн­ка. Прос­та та­му, што ко­ні — гэ­та ко­ні, а лю­дзі — гэ­та лю­дзі. І яго ра­зу­ме­юць: тво­ры гэ­та­га бе­ла­рус­ка­га скульп­та­ра ўдзель­ні­ча­юць у мно­гіх між­на­род­ных вы­ста­вах. Яму да­вя­ра­юць ля­піць парт­рэ­ты сва­іх лю­бім­цаў (ко­ней, вя­до­ма), якія ста­на­ві­лі­ся чэм­пі­ё­на­мі Еў­ро­пы і Алім­пій­скіх гуль­няў, ён прад­стаў­ляе свае пра­цы ў рам­ках кон­ных вы­стаў. І трэ­ба ска­заць, што ў Бе­ла­ру­сі яго вы­ста­вы ад­бы­ва­юц­ца пе­ры­я­дыч­на. Бы­лі пер­са­наль­ныя вы­ста­вы ў Па­ла­цы мас­тац­тваў, На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі, у Па­ла­цы Рэс­пуб­лі­кі. За­ла Му­зея су­час­на­га вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва не­вя­лі­кая, але для та­кой вы­ста­вы ака­за­ла­ся ўтуль­най.

Пас­ля агля­ду вы спы­ні­це­ся ка­ля сця­ны з вя­лі­кім ар­ку­шам. На ім мож­на па­кі­даць свае па­жа­дан­ні: які пом­нік у Бе­ла­ру­сі па­трэб­ны, на ва­шу дум­ку. Пра­па­но­ва мо­жа быць лю­бая: ней­кая пра­ца з тых, што вы толь­кі што ба­чы­лі, ці свая — у нас жа ба­га­та асоб, якіх мож­на ўша­на­ваць. І ў нас ёсць скульп­та­ры, якія га­то­вы гэ­та ра­біць.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.