Вы тут

Як захаваць біялагічную і ландшафтную разнастайнасць


Напярэдадні Міжнароднага дня Маці-Зямлі (адзначаецца 22 красавіка) эксперты расказалі, як захаваць і ўстойліва выкарыстоўваць біялагічную і ландшафтную разнастайнасць, і што робіцца ў нашай краіне для гэтага.


Акрамя зацвярджэння Схемы нацыянальнай экалагічнай сеткі, мэта якой — захаваць каштоўныя прыродныя тэрыторыі ў натуральным стане, сёлета адбыліся змены і ў некаторых асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях. Як расказаў намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Андрэй Кузьміч, сёлета пераўтвораны рэспубліканскія заказнікі «Прыбужскае Палессе», плошча якога павялічылася на 9280 га, і «Сэрвач». Падрыхтаваныя пакеты дакументаў па пераўтварэнні заказнікаў «Чырвоны Бор» і «Буслоўка».

Сёння Мінпрыроды таксама прымае ўдзел у рабоце над законапраектамі, падрыхтоўка якіх была ініцыяваная дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Адзін з іх — новая рэдакцыя Закона «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», у якой прадугледжана кансалідацыя абмежаванняў і забарон, што ўсталёўваюцца на ААПТ розных катэгорый, а таксама перанос на ўзровень закона прававых нормаў падзаконных актаў, шматгадовая практыка прымянення якіх дазваляе гэта зрабіць.

— Такім чынам, гэты закон павінен наблізіцца да паняцця «закона прамога дзеяння», з мінімальнай колькасцю адсылачных нормаў, — падкрэсліў Андрэй Кузьміч.

Дырэктар ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі адзначыў, што АПБ імкнецца да таго, каб усе віды птушак былі пад аховай, сёння такіх толькі 75 %. Вострая тэма — паляванне на крылатых. Справа ў тым, што ў экзамене на білет паляўнічага няма ніводнага пытання пра птушак. Паляўнічыя не ведаюць іх і часта знішчаюць прадстаўнікоў рэдкіх відаў. Аляксандр Вінчэўскі прапануе пераняць вопыт Нідэрландаў: там дазволена паляваць толькі на крыжанку, курапатку і фазана.

Яшчэ адзін законапраект, падрыхтоўка якога ідзе ў краіне, прадугледжвае ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Закон «Аб раслінным свеце» з улікам напрацаванай практыкі прымянення нормаў, уключаных у гэты закон у 2016 годзе. Згаданы дакумент будзе закранаць пытанні парадку выдалення аб'ектаў расліннага свету, кампенсацыйных пасадак і кампенсацыйных выплат кошту выдаленых аб'ектаў расліннага свету, рэгулявання адносін, звязаных з азеляненнем тэрыторый у населеных пунктах. Акрамя таго, пачата работа па арганізацыі падрыхтоўкі праекта Закона «Аб ахове і выкарыстанні балот (тарфянікаў)».

Андрэй Кузьміч таксама заклікаў усіх грамадзян нашай краіны ў Год малой радзімы звярнуць увагу на прыроду родных мясцін, унесці свой пасільны ўклад і дапамагчы ёй стаць больш чыстай, бо толькі ўсе разам мы зможам зрабіць Беларусь яшчэ лепшай.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Дзень даўжынёй у год

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Інавацыі ў будаўнічай навуцы. Як стварыць тое, што ніхто дагэтуль не ствараў?

Інавацыі ў будаўнічай навуцы. Як стварыць тое, што ніхто дагэтуль не ствараў?

Будаўнічыя ідэі распрацоўваюцца ў лабараторыі аднаго брэсцкага вучонага.

Спорт

Аляксей Хатылёў: Ад Пекіна не варта чакаць хуткіх секунд

Аляксей Хатылёў: Ад Пекіна не варта чакаць хуткіх секунд

Неўзабаве ў Пекіне запаліцца агонь XXІV зімовых Алімпійскіх гульняў.

Культура

Васіль Цішкевіч: Кожны чалавек — у рознай ступені краязнаўца...

Васіль Цішкевіч: Кожны чалавек — у рознай ступені краязнаўца...

З Васілём Цішкевічам, навуковым супрацоўнікам Слуцкага краязнаўчага музея, мы знаёмыя даўно.