Майстры i творчыя суполкi народных рамёстваў з чатырох краiн возьмуць удзел у рэспублiканскiм фестывалi «Купалле» («Александрыя збiрае сяброў»), якi пройдзе ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 11—12 лiпеня. Дарэчы, упершыню свята адбудзецца пад патранатам ЮНЕСКА.
Як адзначаюць у Магiлёўскiм абласным метадычным цэнтры народнай творчасцi, на традыцыйным «Александрыйскiм кiрмашы» чакаюць сёлета народных майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, захавальнiкаў традыцыйных рамёстваў не толькi з усiх рэгiёнаў Беларусi, але таксама з Расii, Украiны i Лiтвы.
Агульнай тэмай выстаўкi-кiрмаша стане Свята народнага касцюма, дзе прадстаўнiкi кожнай вобласцi i Мiнска пакажуць iнтэрактыўныя тэматычныя кампазiцыi i творчыя праграмы, у якiх адлюструюць асаблiвасцi рэгiянальных строяў. Таксама пройдзе абласны конкурс-выстаўка «Беларускi народны касцюм Магiлёўшчыны», удзельнiкi якога выступяць у дзвюх намiнацыях — этнакасцюм i традыцыйны рэканструяваны ўбор. Акрамя таго, для гасцей рыхтуюць пазнавальна-забаўляльныя вiктарыны, конкурсы, народныя гульнявыя атракцыёны, розыгрышы купальскiх латарэй i тэатралiзаваныя iмпрэзы з удзелам прафесiйных i самадзейных калектываў.
Памiж абласнымi iнтэрактыўнымi пляцоўкамi цэнтры народных рамёстваў прадставяць работы найлепшых беларускiх майстроў. Напрыклад, гаспадары свята пазнаёмяць наведвальнiкаў з элементамi нематэрыяльнай культурнай спадчыны Магiлёўшчыны, якiя занесены ў Дзяржаўны спiс аб'ектаў гiсторыка-культурных каштоўнасцяў нашай краiны: можна будзе на свае вочы ўбачыць працэс стварэння ўнiкальных работ ганчароў з Бабруйскага раёна, плеценых саламяных павукоў з Быхаўшчыны, творчасць майстроў-шапавалаў i традыцыю вырабу лапцей з Дрыбiнскага раёна. Ахвотныя змогуць не толькi паглядзець збоку на работу майстроў, але i паўдзельнiчаць у майстар-класах па кавальскай справе, лозапляценнi, разьбярстве па дрэве i iншых.
Нагадаем, для зручнасцi гасцей i ўдзельнiкаў свята зладжаныя дадатковыя аўтобусныя i чыгуначныя рэйсы, а для ахвотных правесцi ў Александрыi абодва днi фестывалю будзе працаваць намётавы гарадок з неабходнай iнфраструктурай.
Працаўнiкi рэгiёна спадзяюцца: свята «Александрыя збiрае сяброў» пакiне сваю часцiнку ў сэрцы кожнага
Запрасiў на купальскае свята ў Александрыю чытачоў «Звязды» i намеснiк старшынi Шклоўскага раённага выканаўчага камiтэта Аляксандр Iваненка:
— Падрыхтоўка да свята на фiнiшнай прамой: манцiруецца сцэна, рыхтуюцца гандляры i гаспадаркi раёна, каб здзiвiць усiх новай прадукцыяй i яе падачай. Вельмi цiкавым чынам будуць рэалiзаваны пляцоўкi, дзе прэзентуюць народныя строi з усiх абласцей краiны. Незвычайна будзе праходзiць фiнал рэспублiканскага конкурсу «Уладар сяла», якi адбудзецца на базе гэтага мерапрыемства.
Самая значная частка свята — гала-канцэрт «Мая Александрыя» з яркiм зразумелым сцэнарыем. Кожны з гледачоў зможа ўбачыць у галоўных героях прадстаўлення сябе, з боку паглядзець на свае пачуццi, эмоцыi. Майстры, гранды сферы мастацтва возьмуць удзел у мерапрыемстве. Сярод iх не толькi зоркi айчыннай эстрады. Мы чакаем гасцей з Расiйскай Федэрацыi, Рэспублiкi Украiна — Дзянiса Майданава, Iрыну Бiлык. Знакавы i вядучы канцэрта — народны артыст Беларусi Уладзiмiр Гасцюхiн. Да глыбiнi душы кранаюць маналогi, падводкi да сцэнiчных нумароў.
Аляксандр Iваненка адзначыў, што «Александрыя збiрае сяброў» — свята не толькi для дарослых. Гэта сямейнае мерапрыемства. На плошчы фестывалю будзе праходзiць свята цырка, размесцяцца гульнявыя праграмы, фотазоны. Усе гэтыя магчымасцi даступныя i ў першы, i ў другi дзень форуму. Знойдуць месца на свяце i традыцыйныя атрыбуты Купалля. Вечарам размалюе неба феерверк. Традыцыйна чакаюць, што ўдзел у фестывалi возьме i кiраўнiк краiны.
— Што датычыцца другога дня, то там мы будзем ушаноўваць, уручаць узнагароды перадавiкам вытворчасцi з вобласцi. Падарункам для ўсiх будзе юбiлейны канцэрт гурта «Беларускiя песняры», — расказвае намеснiк старшынi Шклоўскага райвыканкама. — Раён заўсёды рады прымаць гасцей. Будуць працаваць у святочным рэжыме ўсе нашы славутасцi — парк, музеi, у тым лiку музей у Александрыйскай школе, дзе вучыўся Прэзiдэнт Беларусi. Варта паглядзець i на Трафiмаву крынiцу, акунуцца ў гiсторыю развiцця Шклоўскага раёна. Кожны, хто знойдзе час прыехаць 11—12 лiпеня на гэтае свята, я ўпэўнены, паедзе дадому з пазiтыўнымi, узнёслымi пачуццямi. Нiхто не пакiне Александрыю з дрэнным настроем — гэта мы вам абяцаем. Працаўнiкi Шклоўшчыны i Магiлёўскай вобласцi стараюцца, каб гэтае свята было для людзей i пакiнула сваю часцiнку ў сэрцы кожнага з нас.
Марыя ДАДАЛКА
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Фота БЕЛТА
ПРАГРАМА мерапрыемстваў рэспублiканскага свята «Купалле» («Александрыя збiрае сяброў»)
11 — 12 лiпеня аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна Магiлёўскай вобласцi
11 лiпеня (субота)
14.00 — 24.00 Работа экскурсiйнага маршруту па тэматычных пляцоўках свята:
16.00 — 17.00, 18.30 — 19.30 «Свята цырка» — работа цырка-шапiто, эстрадна-цыркавыя прадстаўленнi i шоу розных цыркавых жанраў побач з шатром, работа фотазоны i кiрмашу-продажу сувенiрнай i кандытарскай прадукцыi для дзяцей.
14.00 — 21.00 Работа экспазiцый «Малая радзiма» з наведваннем класа, у якiм вучыўся Прэзiдэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка, i савецкага плаката, прысвечанага працаўнiкам вёскi (ДУА «Александрыйская сярэдняя школа Шклоўскага раёна». Краязнаўчы музей).
14.00 — 20.30 Малая канцэртная пляцоўка.
14.00 — 14.20 Цырымонiя адкрыцця рэспублiканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла».
14.30 — 15.30 Дзiцячая дыскатэка «Святочны дэнс» з удзелам дзiцячых творчых калектываў Магiлёўскай вобласцi, удзельнiкаў тэлешоу «Голас. Дзецi» з Магiлёўскай вобласцi, анiматараў, клоўнаў.
15.30 — 16.15 Вакальны ансамбль «Весялуха» Магiлёўскай абласной фiлармонii з праграмай «Сапраўдныя беларусы».
16.45 — 16.55 Паказ новых iльняных калекцый адзення беларускiх вытворцаў, якiя ўваходзяць у склад канцэрна «Беллегпрам».
17.00 — 17.30 Цырымонiя адкрыцця рэспублiканскага свята «Купалле» («Александрыя збiрае сяброў»).
17.30 — 18.30 Эстрадна-забаўляльная праграма з удзелам калектываў i выканаўцаў Магiлёўскай абласной фiлармонii.
18.30 — 19.00 Цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў i ўдзельнiкаў рэспублiканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла».
19.00 — 20.30 Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублiкi Беларусь аркестра народных iнструментаў iмя народнага артыста Беларусi Л. Л. Iванова i артыстаў Магiлёўскай абласной фiлармонii; дэманстрацыйныя палёты самалётаў i парашутыстаў Магiлёўскага аэраклуба ДТСААФ iмя А. М. Кулагiна.
Галоўная канцэртная пляцоўка
21.30 — 23.00 Гала-канцэрт «Мая Александрыя».
23.00 — 23.05 Святочны феерверк.
12 лiпеня (нядзеля)
Малая канцэртная пляцоўка
0.00 — 2.00 Маладзёжная дыскатэка з удзелам папулярнага музычнага гурта «Тяни-Толкай», артыстаў Магiлёўскай абласной фiлармонii, вядучых дыджэяў Беларусi.
13.00 — 14.00 Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублiкi Беларусь ансамбля песнi i танца «Медунiца» з праграмай «Купалле — водар медунiчны».
Галоўная канцэртная пляцоўка
11.00 — 13.00 Урачыстая цырымонiя ўзнагароджання перадавiкоў аграпрамысловага комплексу Магiлёўскай вобласцi ў суправаджэннi аркестра народных iнструментаў iмя народнага артыста Беларусi Л. Л. Iванова i канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры».
11.00 — 12.00 «Свята цырка» — работа цырка-шапiто (побач з шатром праходзяць цыркавыя прадстаўленнi i шоу розных цыркавых жанраў).
Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.
Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.
З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?