Вы тут

Лiсковiч: Людзей аб'ядноўвае жаданне працаваць i гонар за тое, што яны робяць


Старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi пабываў у некалькiх раёнах Гродзенскай вобласцi. Падчас паездкi ён азнаёмiўся з работай прадпрыемстваў i выслухаў пытаннi, якiя непакояць мясцовых жыхароў.


Адным з адрасоў стаў Скiдзель. I невыпадкова. Гэта горад-спадарожнiк абласнога цэнтра, тут функцыянуе адно з самых магутных прадпрыемстваў рэгiёна — Скiдзельскi цукровы камбiнат. Не так даўно на заводзе змянiўся генеральны дырэктар. Па словах Вiктара Лiсковiча, новы кiраўнiк Уладзiмiр Белавусаў — прафесiянал, якi добра ведае галiну i можа забяспечыць стабiльную работу прадпрыемства. У гэтым можна было ўпэўнiцца падчас наведвання вытворчасцi. Нягледзячы на сезонны характар перапрацоўкi буракоў, завод не спыняе дзейнасць, а па-ранейшаму працуе круглыя суткi — напрыклад, цяпер iдзе фасоўка прадукцыi. Значная яе частка адпраўляецца на экспарт, у асноўным у Расiю, краiны Сярэдняй Азii, на афрыканскi кантынент. За год адгружаецца 145 тысяч тон. Да новага сезона склады павiнны быць пустыя, каб прымаць цукар наступнага ўраджаю. Сыравiна пачне паступаць у канцы лета.

Скiдзельскi цукровы камбiнат — горадаўтваральнае прадпрыемства, дзе працуе больш за 700 чалавек. Сярэднi ўзрост крыху большы за 40 гадоў. Цяпер, па словах сенатара, важна сфармiраваць у дзяцей работнiкаў станоўчы вобраз завода, каб яны потым таксама працягвалi тут працаваць, стваралi працоўныя дынастыi.

Такая тэндэнцыя вiдавочная. Горад-спадарожнiк развiваецца, будуюцца шматпавярховікі, катэджы. Чарговым штуршком для аднаўлення стане правядзенне сёлетнiх абласных «Дажынак». Галоўным аб'ектам стане Дом культуры, на рэканструкцыю якога будзе выдаткавана тры мiльёны рублёў. Ён пабудаваны ў 1950-я гады, таму атрымае сучасную «начынку». Таксама iдзе добраўпарадкаванне паркавай зоны ў цэнтры горада. У тым, што вядзецца сур'ёзная падрыхтоўка да фестывалю хлебаробаў, Вiктар Лiсковiч упэўнiўся асабiста, калi праехаў па горадзе. На яго думку, карысным новаўвядзеннем для сучаснага горада могуць стаць развiццё веларуху i пракладка веладарожак. I такая работа вядзецца. Па словах намеснiка старшынi Гродзенскага райвыканкама Валерыя Балашова, ёсць адпаведны праект, якi раён мае намер ажыццявiць у рамках праграмы трансгранiчнага супрацоўнiцтва.

Прадстаўнiкi працоўнага калектыву агучылi тыя праблемы, якiя iх хвалююць. Па-першае, гарачае водазабеспячэнне. Ад ТЭЦ завода залежыць падача цяпла ў блiжэйшыя жылыя дамы. Але ў летнi сезон ТЭЦ не функцыянуе, i гарачай вады ў дамах няма. Раённыя ўлады гатовы вырашыць пытанне, закуплены спецыяльны кацёл, якi будзе працаваць на патрэбы жыхароў. Вiктар Лiсковiч паабяцаў узяць гэтае пытанне на кантроль. Якасцi пiтной вады ў краiне надаецца першаснае значэнне, i ў Скiдзелi гэтую праблему неабходна вырашыць як мага хутчэй — магчыма, да канца года, падкрэслiў парламентарый.

Яшчэ адзiн важны аспект, на якi варта звярнуць увагу, — рака Котра. Па словах жыхароў, берагавую лiнiю тут трэба добраўпарадкаваць, пры магчымасцi зрабiць пляжную зону. Гараджане хочуць адпачываць на сваiх вадаёмах i самi гатовы выйсцi на гэтыя работы, але патрэбныя каардынацыя i план. Увогуле гэты кiрунак Вiктар Лiсковiч лiчыць важным для турыстычнай галiны. Котра — прыгожая рака, па якой адбываецца нямала сплаваў, i варта прывесцi яе ў належны стан.

«Водная» тэма была працягнута на сустрэчы з калектывам агракамбiната «Князева» Зэльвенскага раёна. Тут вялiкую папулярнасць сярод рыбакоў мае Зэльвенскае вадасховiшча, i гэтую асаблiвасць трэба выкарыстаць для перспектыўнага развiцця раёна. Як паведамiў старшыня гаспадаркi Дзянiс Альшэўскi, работа ў такiм кiрунку пачалася. Разам з Гродзенскiм аграрным унiверсiтэтам рыхтуецца праект па развядзеннi рэдкiх парод рыб, у прыватнасцi, сцерлядзi, што дадасць папулярнасцi раёну. Дарэчы, тут ёсць i свая «фiшка». Гэта «Ганненскi кiрмаш», вядомы ў Зэльве са старажытнасцi, — 15 гадоў таму яго адрадзiлi. Вiктар Лiсковiч лiчыць, што iдэя свайго брэнда цяпер вельмi актуальная. Ён паведамiў, што ў краiне сёння вядзецца аблiчбоўка ўсiх музеяў, што павысiць iнфармаванасць аб спадчыне рэгiёнаў. Пра кiрмаш змогуць даведацца па экспанатах музея, якi месцiцца ў раённым Доме культуры.

Прыкладам зладжанай работы калектыву парламентарый лiчыць Ваўкавыскi мясакамбiнат. Прадпрыемства — адно з найлепшых у галiне. Яго прадукцыя вядомая не толькi ў Беларусi, але i далёка за яе межамi. Менавiта такая праца спрыяе дабрабыту як кожнага работнiка, так i ўсёй краiны.

— У вынiку паездкi складваецца цэласная карцiна таго, як жыве рэгiён, якiя праблемы неабходна вырашаць у першую чаргу. Засяроджваецца ўвага на перспектыўным развiццi населеных пунктаў. Так, наведаўшы Скiдзельскi цукровы камбiнат, мы бачым, што вытворчасць працуе з захаваннем усiх тэхналагiчных нарматываў. Завод наладжвае экспарт, шукае новыя рынкi збыту. Развiццё горадаўтваральнага прадпрыемства, у сваю чаргу, спрыяе развiццю i горада-спадарожнiка. Што датычыцца Зэльвенскага раёна, то тут пачынаюць удзяляць увагу турыстычнаму патэнцыялу, адраджаюць старажытныя традыцыi i святы, — зазначыў Вiктар Лiсковiч. — Магу сказаць, што калектыў Ваўкавыскага мясакамбiната аб'ядноўваюць жаданне працаваць i гонар за тое, што робiцца. Калi такi падыход будзе ў кожнай арганiзацыi i прадпрыемстве, краiна будзе iсцi наперад. А ўсiм нам застанецца толькi адно — берагчы адно аднаго i рабiць агульную страву, якая будзе скiравана на стабiльнасць i развiццё краiны.

Маргарыта Ушкевiч

Фота grodnonews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.