Вы тут

У Віцебску галоўнай падзеяй дня стане дзiцячы музычны конкурс


Сёння на «Славянскiм базары» пройдуць мерапрыемствы Дня моладзi, гала-канцэрт майстроў мастацтва Украiны, адкрыты турнiр нацыянальных танцаў, конкурс майстроў традыцыйнага i сучаснага роспiсу «Фарбы нябёсаў», фестываль аўтагуку i яшчэ мноства яскравых i цiкавых iмпрэз. Але, напэўна, галоўнай падзеяй дня стане 18-ы Мiжнародны дзiцячы музычны конкурс «Вiцебск-2020», якi сёлета прымае прадстаўнiкоў 17 краiн свету: Арменii, Беларусi, Боснii i Герцагавiны, Iталii, Казахстана, Канады, Латвii, Лiтвы, Малдовы, Расii, Сербii, Турцыi, Украiны, Фiнляндыi, Францыi, Харватыi i Эстонii.


Юным артыстам, сярод якiх i 14-гадовая мiнчанка, стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Беларусi па падтрымцы таленавiтай моладзi Ангелiна Ламака, хвалявацца няма калi: абодва конкурсныя выхады — з песняй кампазiтара сваёй краiны i на роднай мове i з любой эстраднай кампазiцыяй на выбар — адбудуцца ў адзiн дзень з перапынкам усяго чатыры гадзiны. I хоць за ўсiх без выключэння выканаўцаў перажываюць i гледачы, i вядучыя Ксенiя Галецкая (пераможца леташняга конкурсу) i Дзмiтрый Карась, i прафесiйнае мiжнароднае журы пад старшынствам заслужанага артыста Беларусi Аляксандра Саладухi, уладальнiк Гран-пры можа быць толькi адзiн. А можа i не быць увогуле — гэта вырашыць якраз журы, ацанiўшы вакальны ўзровень, артыстызм i харызму ўдзельнiкаў. Як размеркавалiся прызы дзiцячага конкурсу, стане вядома заўтра на гала-канцэрце i цырымонii ўзнагароджання.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Фота @angelinalomako

Загаловак у газеце: Дацягнуцца да «Лiры»

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

У Мінску прадаецца больш за 10 тысяч кватэр

У Мінску прадаецца больш за 10 тысяч кватэр

На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.

Грамадства

Падмануць Альцгеймера. Як захаваць ясны розум да глыбокай старасці?

Падмануць Альцгеймера. Як захаваць ясны розум да глыбокай старасці?

Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?

Калейдаскоп

Разбіраем модныя мастхэвы надыходзячага сезона: чым папоўніць гардэроб?

Разбіраем модныя мастхэвы надыходзячага сезона: чым папоўніць гардэроб?

Мода вясны — 2021 прапануе некалькі глабальных кірункаў: мінімалізм, унісекс і 1990-я.