Вы тут

Біятлонны комплекс адкрылі сёння ў Чавусах


Знакавы спартыўны абект для Магілёўскай вобласці — біятлоннае стрэльбішча і лыжаролерная траса — зявіўся ў Чавусах на базе спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. У дзень адкрыцця, 1 жніўня, тут стартаваў першы этап кубка федэрацыі, а заўтра чакаюцца эстафеты.


Павіншаваць юных спартсменаў і мясцовых жыхароў, якія цяпер змогуць трэніравацца і займацца актыўным адпачынкам на сучасным комплексе, сабраліся славутыя спартсмены і высокія госці, якія адзначылі, што для біятлона ў краіне робіцца шмат.

— Упэўнены, што са з’яўленнем такіх абектаў, як гэты, як тыя, што ўжо адкрыты ў Наваполацку, Навагрудку, вынікі ў біятлону ў нас будуць на тых пазіцыях, на якія яго ў свой час вывяла Дар’я Домрачава, — выказаўся міністр спорту і турызму Сяргей КАВАЛЬЧУК. — Чавусы заслужылі гэты аб’ект сваёй працай і спартыўнымі вынікамі сваіх выхаванцаў. Юныя спартсмены, якія сёння тут выступаюць, павінны разумець, што ў іх таксама ёсць шанас правявіць і паказаць сябе, а шанс гэты даюць умовы, якія ствараюцца ў спорце.

Будаўніцтва комплекса — вялікае дасягненне для Чавусаў, вобласці і для краіны ў цэлым, заўважыла алімпійская чэмпіёнка Дар’я ДОМРАЧАВА, якая падкрэсліла, наколькі яна ганарыцца тым, што «мы клапоцімся пра нашых дзяцей і будучыню», і выказала спадзяванне, што тыя, хто будзе займацца на гэтым стадыёне, стануць прыстойнымі чэмпіёнамі.

Чавуская зямля ўжо і так можа па праву ганарыцца гадаванцамі школы, якая выпусціла алімпійскага чэмпіёна, ганаровага грамадзяніна Чавусскага раёна Сяргея НОВІКАВА, бронзавага прызёра чэмпіяната Еўропы Рамана ЕЛЯТНОВА, алімпійскую чэмпіёнку, ганаровага грамадзяніна Чавусскага раёна Дзінару АЛІМБЕКАВУ — усе яны прысутнічалі на свяце. Фатаграфаваліся, раздавалі аўтографы і падтрымлівалі ўдзельнікаў першых спаборніцтваў на новым комплексе.

Руслан СТРАХАР, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама, выказаў надзею, што тут і далей будуць гадаваць новых алімпійскіх чэмпіёнаў:

— Прапаганда спорту стала нацыянальнай ідэяй краіны. Гэта не толькі здароўе беларусаў, але і імідж рэспублікі. Дзякуючы спартыўны дасягненням нас ведаюць ва ўсім свеце.

А старшыня Чавускага райвыканкама Аляксандр ЯФІМЧЫКАЎ упэўнены, што аб’ект будзе карысны ўсяму гораду, і перш за ўсё спартсменам, якія ў новых сучасных умовах «змогуць адвастрыць тут свае навыкі і палепшыць спартыўныя вынікі».

Адкрыццё комплексу, несумненна, стане знакавай з’явай у жыцці біятлона і стартам для падрыхтоўкі новых чэмпіёнаў, перакананы ўсе прысутныя. Пасля ўрачыстага пераразання чырвонай стужкі і перадачы сімвалічнага ключа ад лыжаролернай трасы пачаўся першы этап кубка федэрацыі. Юнакі і дзяўчаты заездамі па 17 чалавек выпрабавалі свежае пакрыцце трасы на кругах у 1120 метраў і 960 метраў, і ўжо днём новы стадыён вітаў першых пераможцаў.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў. 

У свеце

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

Уся Літва трапіла ў «чорную» зону заражэння каранавірусам. 

Грамадства

Страшнае слова «генацыд»

Страшнае слова «генацыд»

Для тых, хто прысвойвае сабе права быць «выключнымі», гэта рана ці позна становіцца катастрофай у маштабах народа.