Вы тут

Іван Кубракоў: Трэба шанаваць мір і спакой на вуліцах нашых гарадоў


У Магілёўскім інстытуце МУС адбылася сустрэча курсантаў з міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся ключавыя аспекты VІ Усебеларускага народнага сходу, сітуацыя ў краіне і свеце, уздымаліся пытанні інфармацыйнай бяспекі, патрыятызму, паведаміла БелТА.


Фота Магілёўскага інстытута МУС.

Гэта быў першы візіт кіраўніка ведамства ў навучальную ўстанову. Ён азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай, умовамі навучання і быту курсантаў, пагутарыў з выкладчыкамі. А таксама адказаў на шматлікія пытанні. Яны мелі шырокі спектр — ад грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне і задач, якія стаяць перад органамі ўнутраных спраў, да літаратурных і кінематаграфічных пераваг самога міністра.

«Трэба шанаваць мір і спакой на вуліцах нашых гарадоў, — падкрэсліў Іван Кубракоў. — Падзеі жніўня—кастрычніка мінулага года паказалі, што такое добра і што такое дрэнна, сталі своеасаблівай лакмусавай паперкай і праверкай на трываласць для нашых супрацоўнікаў. І яны не спалохаліся, з гонарам выканаўшы пастаўленую задачу».

Міністр падкрэсліў, што разам з міліцыянерамі служаць іх сем'і. І калі з боку блізкіх ёсць падтрымка і разуменне — неацэнна. Іван Кубракоў заклікаў маладых калег паважаць традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі вартавых парадку, працягваць іх справу, шанаваць сяброўства, чалавечыя адносіны, клапаціцца аб уласным здароўі. «Каб быць гатовым супрацьстаяць усім выклікам і пагрозам, трэба ў тым ліку падтрымліваць добрыя фізічныя кандыцыі», — адзначыў ён.

«Мне пашчасціла стаць удзельнікам усенароднага веча, на якім абмеркавалі асноўныя аспекты жыцця нашага грамадства, намецілі планы на найбліжэйшую будучыню. 2020 год паказаў, што мірнае і спакойнае жыццё — самае важнае для ўсіх нас. Працаваць, гадаваць дзяцей, не баяцца за родных і блізкіх, за сваю маёмасць — нармальны стан для любога чалавека. І органы ўнутраных спраў адыгрываюць ключавую ролю ў забеспячэнні грамадскага парадку, з'яўляюцца гарантам бяспекі. Усё гэта я пастараўся расказаць курсантам. Вядома, пагаварылі мы і па нашых унутраных пытаннях, пра асаблівасці навучання будучых міліцыянераў. Я пастараўся максімальна поўна адказаць на іх пытанні, з цікавасцю выслухаў усе прапановы», — расказаў міністр журналістам.

Іван Кубракоў павіншаваў курсантаў з надыходзячым прафесійным святам, пажадаў ім стаць сапраўднымі прафесіяналамі і шчыра любіць абраную прафесію.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.