Вы тут

Галерэі «Універсітэт культуры» спаўняецца 20 гадоў


Сёлета мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» адзначае 20-гадовы юбілей. Яе дырэктар, кандыдат культуралогіі Марына Татарэвіч распавяла «Звязде» аб дасягненнях і планах на будучыню.


На вы­ста­вах га­ле­рэі заў­сё­ды ёсць на­вед­валь­нікі.

— Асноўная місія вашага праекта — падтрымка таленавітай моладзі?

— Гэта адзін з галоўных нашых кірункаў. Мы ўвесь час акцэнтуем увагу на студэнтах, даём ім магчымасць творча рэалізавацца. Таксама рэгулярна ўзаемадзейнічаем з дзіцячымі мастацкімі школамі. У год малой радзімы прэзентавалі творы юных аўтараў са Слуцка, Наваполацка, Гомеля. Мастацкія школы Мінска — нашы пастаянныя партнёры: мы рэалізоўваем як сумесныя праекты, так і майстар-класы для навучэнцаў. Яшчэ адзін важны кірунак — умацаванне міжнародных сувязяў з творчымі людзьмі. Што датычыцца міжнародных праектаў, то ў апошнія гады мы рэалізавалі больш за 20 выставак і мерапрыемстваў пры падтрымцы дыпламатычных прадстаўнікоў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь. Хацелася б падзякаваць за цеснае і плённае супрацоўніцтва нашым пастаянным партнёрам: Пасольству Ірана, Палесціны, Венесуэлы, Расіі, Грузіі, Пакістана, Японіі. Мы заўсёды адкрытыя для новых партнёраў і мастацкіх праектаў. У сваёй выставачнай дзейнасці мы ўвесь час імкнёмся да пэўнага балансу. Гэта і ўсебаковая падтрымка таленавітай моладзі, і знаёмства беларускага гледача з творамі айчыннага мастацтва, і развіццё міжкультурнага супрацоўніцтва, і, вядома ж, культурна-асветніцкая дзейнасць.

— Якім чынам плануеце адзначаць юбілейную дату?

— Напярэдадні юбілею мы арганізавалі выставу дыпломных праектаў выпускнікоў кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДУКМ. Выпускнікі прэзентуюць работы ў розных кірунках: кераміка, ткацтва, бацік.

На працягу года плануюцца выставы з нашымі пастаяннымі партнёрамі, пройдуць сустрэчы з вядомымі беларускімі мастакамі. Таксама ў межах юбілейнага года будзе некалькі выстаў замежнага мастацтва.

— Ці ўзнікала ў вас думка аб пашырэнні прасторы галерэі?

— Размяшчэнне галерэі «Універсітэт культуры» найлепшым чынам адбіваецца на яе іміджы і наведвальнасці. Ва ўспрыманні наведвальнікаў наша пляцоўка даўно асацыіруецца з цэнтральнай плошчай сталіцы. Часам яе так і называюць — «Галерэя ў Палацы Рэспублікі». Пашыраць можна не толькі фізічную прастору. На сёння мы працуем над удасканаленнем нашай маркетынгавай стратэгіі, развіваем сацыяльныя сеткі. Напрыклад, не так даўно ў галерэі з'явіўся ўласны тэлеграм-канал.

— Распавядзіце, калі ласка, аб найбольш значных для галерэі праектах.

— Мы актыўна ўзаемадзейнічаем з вядучымі ўстановамі культуры і адукацыі краіны. Для нас вялікі гонар арганізоўваць выставачныя праекты, прысвечаныя юбілейным датам дзяржаўных устаноў. Напрыклад, немалы грамадскі рэзананс выклікала выстава «ТЕАТР. ІNSІGHT», прысвечаная 85-годдзю Вялікага тэатра Беларусі. Таксама запомнілася выстава «Феерыя творчасці», прымеркаваная да 100-годдзя Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў. Да юбілею свайго ўніверсітэта мы таксама рыхтавалі маштабны праект «Прыгажосць і гармонія»: у залах мастацкай галерэі экспанаваліся дасягненні выкладчыкаў і студэнтаў кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

За апошнія гады можна адзначыць персанальныя выставы вядомых беларускіх мастакоў Уладзіміра Акулава, Дзмітрыя Аганава, Васіля Касцючэнкі.

Што да замежнага супрацоўніцтва, можна вылучыць наступныя значныя праекты: выстава «Мінск — Масква: жывапіс дружбы», дзе была прадстаўлена творчасць вядомых мінскіх і маскоўскіх мастакоў. Праект засведчыў культурнае супрацоўніцтва сталіц дзвюх дзяржаў, было прадугледжана тры праграмы: выставачная, адукацыйная і творчая. Нельга не адзначыць наш штогадовы праект з Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран, традыцыйна ён праходзіць у лютым і прэзентуе каларыт і асаблівасці іранскага мастацтва. Сёлета яркімі праектамі сталі «Фарбы Венесуэлы» і «Шлях Пакістана», якія паглыбілі гледачоў у далёкія і загадкавыя светы гэтых краін.

— Чым здзівіце наведвальнікаў у найбліжэйшы час?

— Новы 2022 год пачнём з выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «Крыштальная пара». Галоўная мэта праекта — фарміраванне творчай асобы. Юныя аўтары прадставяць свой асаблівы погляд на зімовую пару года. Па выніках выстаўкі мастацкія праекты ацэніць журы, у склад якога ўвайдуць прафесійныя мастакі, выкладчыкі і мастацтвазнаўцы.

Будзем рады ўбачыць гасцей у нашых выставачных залах!

Арына КАРПОВІЧ

Фота БелТА

Загаловак у газеце: «Мы імкнёмся да пэўнага балансу»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Беларусь і Кітай адзначаюць адметную дату — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Грамадства

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Псіхолагі раяць пачынаць не з маніторынгу рынку, а з некалькіх пытанняў самому сабе — каб вызначыцца з прыярытэтамі.

Грамадства

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук — заслужаны артыст БССР, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар.

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.