Вы тут

Адрасавана юнаму чытачу


Сярод кніжных навінак аднаго месяца (размова пра сакавік 2023 года), якія пабачаць свет у Выдавецкім доме «Звязда», прыярытэты аддадзены дзіцячай літаратуры.


Выйдзе зборнік «Творы для дадатковага чытання ў VI класе», дзе знойдзецца месца творам такіх вядомых ужо літаратараў, як Кацярына ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ, Генадзь АЎЛАСЕНКА. На рускай мове падрыхтаваны да сустрэчы з чытачом зборнік апавяданняў Валерыя КАСТРУЧЫНА «Чудо-ягода». Аўтар шмат піша пра родную прыроду, пра насельнікаў лясоў і запаведнікаў, пра стасункі чалавека са звярамі і птушкамі.

Два аўтары сыйшліся ў адной кнізе «Дняпроўскі чарадзей. Зачараваная гаспадарка» — Эдуард ВАЛАСЕВІЧ і Пятро СІНЯЎСКІ. Іх казкі напісаны даўно, але і зараз карыстаюцца ўвагай юнага чытача.

Сапраўдныя публіцыстычныя ўрокі патрыятычнага выхавання — у зборніку нарысаў «Твары Вялікай Перамогі», які таксама выйдзе ў «Звяздзе» у сакавіку.

Прыемным падарункам для чытачоў усіх узростаў, найперш — для тых, хто захоплены родным паэтычным словам, стане зборнік вершаў «Чыстая музыка неба», які ўклаў дасведчаны знаўца паэзіі, старшыня секцыі паэзіі Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Віктар ШНІП. Пад адной вокладкай сабраны творы Міколы АНТАНОЎСКАГА, які жыве ў Пружанах, Міколы БУСЬКО з Баранавіч, а таксама Анатоля ШУШКО, які жыў і працаваў у Пінску і, на вялікі жаль, ужо пайшоў з жыцця. Такі вось «берасцейскі паэтычны сшытак» атрымаўся ў адной кнізе.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

«Меню» для вандроўніка

«Меню» для вандроўніка

У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.

Сям'я і дэмаграфія

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.