Вы тут

У Віцебску абмяркоўвалі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці


На сумесным пасяджэнні прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама абмяркоўвалі вынікі сёлетняга сацыяльна-эканамічнага развіцця. А потым гэтая ж тэма абмяркоўвалася на сесіі з удзелам народных абраннікаў.


Паколькі ў эканамістаў яшчэ няма канчатковых вынікаў за год, можна не ўдавацца ў статыстычныя падрабязнасці. Галоўнае, што ў вобласці выканалі пяць з шасці ключавых паказчыкаў эфектыўнай работы, усталяваныя ўрадам і аблсаветам.

У прыватнасці, павялічылі экспарт тавараў (без уліку нафты і нафтапрадуктаў), паслуг. Цікава, што за мяжой вялікім попытам карыстаюцца і ветэрынарныя прэпараты, прыборы начнога бачання, электронная апаратура.

Перавыканалі план па стварэнні рабочых месцаў, дзякуючы адкрыццю новых вытворчасцяў.

Эфектыўна сёлета працавалі ўсе галіны эканомікі вобласці. У параўнанні з пачаткам года колькасць неэфектыўна працуючых арганізацый скарацілася ўдвая. Іх удзельная вага — 16 %.

Станоўчыя вынікі года і ў сельскай гаспадарцы. Дарэчы, цікавы факт: сярод іншых абласцей прырост у гэтым кірунку эканомікі толькі на Віцебшчыне. Калі раней прыкладна кожная трэцяя сельскагаспадарчая арганізацыя была стратнай, цяпер — толькі каля 13 %. Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў канстатаваў, што чатыры інтэграцыйныя сельскагаспадарчыя структуры за ўвесь час дзейнасці (а гэта тры гады) вырабілі прадукцыі на 700 мільёнаў рублёў.

Кіраўнік вобласці чарговы раз нагадаў старшыням райвыканкамаў, што неабходна больш актыўна спрыяць развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы, стварэнню новых прадпрыемстваў, рабочых месцаў і напаўненню мясцовага бюджэту.

Улада ў рэгіёнах павінна не «сядзець на донарскай ігле» датацый, а выкарыстоўваць усе рэзервы, каб зарабляць больш самім, выходзіць на самаакупнасць раёна. Тым больш што ў кожнага рэгіёна Прыдзвіння іх дастаткова. Трэба толькі навучыцца рэкламаваць інвестарам магчымасці зарабіць. Дарэчы, на сесіі было агучана, што асноўная задача на наступны год — падцягнуць раёны, якія адстаюць у сацыяльна-эканамічным развіцці. Трэба павысіць іх канкурэнтаздольнасць.

А гэта можна зрабіць эфектыўна пры актыўным удзеле бізнесу. Прэферэнцыі і падтрымка станоўча ўплываюць на большую актыўнасць тых, хто можа і хоча навучыцца зарабляць.

Між іншым, у Віцебскай вобласці ў больш чым палове рэгіёнаў павялічылася колькасць суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу. У прадпрымальніцкім сектары эканомікі заняты прыкладна 140 тысяч чалавек — 29 % ад усіх, хто працуюць. За дзевяць месяцаў пачалі дзейнасць каля 280 новых малых арганізацый. У агульных паступленнях у бюджэт — чвэрць грошай ад бізнесу. І што цікава — больш, чым напалову ў Шумілінскім, Пастаўскім і Талачынскім раёнах. У вобласці для развіцця прадпрымальніцтва выдзелена 85 зямельных участкаў. У тым ліку тры — для арганізацыі аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Не трэба «сядзець на донарскай ігле» датацый

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.