Вы тут

«Добразычлівасць, уменне працаваць у камандзе — рысы, уласцівыя навапалачанам»


Наваполацк — горад асаблівы. Адзін з самых маладых у краіне і традыцыйны лідар у сацыяльна-эканамічным развіцці паўночнага рэгіёна краіны.


Фо­та да­дзе­на На­ва­по­лац­кім гар­вы­кан­ка­мам.

Пра тое, што сёння актуальна не толькі для жыхароў горада нафтавікоў, карэспандэнт «Звязды» пагаварыў з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшынёй Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрыем Дзямідавым.

— Дзмітрый Уладзіміравіч, на ваш погляд, на якіх «кітах» стаяць дасягненні горада?

— Згуртаванасць і мэтанакіраванасць, гатоўнасць ісці да мэты плячом у плячо. Мы бачым, як развіваецца сітуацыя, нашы ворагі, як нядаўна сказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, пагражаюць краіне рознымі спосабамі, імкнуцца парадзіць эканамічныя праблемы. Кіраўнікі ўсіх прадпрыемстваў горада, незалежна ад формы ўласнасці, настроеныя на актыўную ўпартую работу насуперак песімістычным прагнозам.

Такі настрой дапамог дасягнуць добрых вынікаў. У прыватнасці, за дзевяць месяцаў бягучага года аб'ём інвестыцый у асноўны капітал склаў 351,3 мільёна рублёў, або 102,8 % да аналагічнага леташняга перыяду. Завяршаецца рэалізацыя вялікай інвестпраграмы ў ААТ «Нафтан». Работа вядзецца ва ўмовах ціску на прадпрыемствы нафтахімічнай галіны з боку ЕС і ЗША, аднак навапалачане ўмеюць пераадольваць цяжкасці.

— Сёлета пачалася чарговая пяцігодка. Якія прыярытэты тутможна агучыць?

— Мэтай развіцця Наваполацка на 2021—2025 гады застаецца павышэнне канкурэнтаздольнасці яго прадпрыемстваў і інвестыцыйнай прывабнасці самога горада, рост узроўню жыцця насельніцтва за кошт мадэрнізацыі дзеючых і стварэння новых вытворчасцяў. Пільную ўвагу аддаём стымуляванню дзелавой актыўнасці, для гэтага прапануем выкарыстоўваць прэферэнцыі свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск», нафтахімічнага кластара, іншых індустрыяльных пляцовак.

— Год народнага адзінства падыходзіць да завяршэння. Якія настроі ў горадзе?

— Наваполацк будавалі прадстаўнікі звыш пяцідзесяці нацыянальнасцей. Прыязджалі на берагі Заходняй Дзвіны з усіх куткоў Савецкага Саюза. Гэта налажыла свой адбітак на аўру гэтага месца і характар ??жыхароў. Добразычлівасць, згуртаванасць у цяжкіх сітуацыях, уменне працаваць у камандзе, карпаратыўнасць, гонар за свой горад — гэта ўсё рысы, уласцівыя навапалачанам. Упэўнены, без сапраўднага адзінства не ўдалося б стварыць найбуйнейшы прамысловы і сацыяльна значны рэгіянальны цэнтр.

Сёння абстаноўка ў горадзе спакойная і кіраваная. Людзі жывуць штодзённымі клопатамі. Стабільна працуюць прадпрыемствы, транспарт, гандлёвыя аб'екты, адкрытыя ўстановы сацыяльнай сферы, бацькі з дзецьмі ходзяць па парках і скверах, упэўненыя ў сваёй абароненасці.

Ва ўзаемадзеянні з дэпутатамі, грамадскімі аб'яднаннямі, дырэктарскім корпусам, прафсаюзамі і проста неабыякавымі патрыятычна настроенымі жыхарамі горада мы не дапусцілі, каб адбыўся раскол у грамадстве. Намі было зроблена шмат дзеля ўмацавання адзінства і згоды.

Мы, навапалачане, вельмі дружныя, нас можна назваць членамі вялікай сям'і, якія шчыра любяць свой горад, мы сапраўдныя патрыёты сваёй краіны. І зможам разам зрабіць яшчэ шмат, каб квітнела Беларусь. Для гэтага ў нас ёсць усё неабходнае: працавітасць, талент, высокі інтэлект, настойлівасць, мэтанакіраванасць, упэўненасць.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Беларусь і Кітай адзначаюць адметную дату — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Грамадства

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Псіхолагі раяць пачынаць не з маніторынгу рынку, а з некалькіх пытанняў самому сабе — каб вызначыцца з прыярытэтамі.

Грамадства

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук — заслужаны артыст БССР, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесар.

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.