Вы тут

Качанава азнаёмілася з тым, як ідуць справы на «Івацэвічдрэў»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аддае вялікую ўвагу развіццю дрэваапрацоўчай галіны нашай краіны. У 2012 годзе ён жорстка раскрытыкаваў тэмпы мадэрнізацыі вытворчасці ў дадзенай сферы. Тады дэталёвая размова адбылася ў ААТ «Івацэвічдрэў». Праз чатыры гады кіраўнік дзяржавы даў даручэнне арганізаваць на гэтым прадпрыемстве вытворчасць мэблі. Праз год даручэнне было выканана. На мінулым тыдні падчас рабочага візіту ў Брэсцкую вобласць Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава азнаёмілася з тым, як ідуць справы на «Івацэвічдрэў» цяпер.


Фота: БелТА

Сёння «Івацэвічдрэў» — адно з найбуйнейшых беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на вытворчасці драўняна-стружкавых пліт і мэблі. У калектыве больш за 850 супрацоўнікаў. На «Івацэвічдрэў» арганізаваны поўны цыкл вытворчасці: ад лесанарыхтовак, транспарціроўкі, першаснай апрацоўкі сыравіны, дрэваапрацоўкі да выпуску гатовых вырабаў. Кампанія клапоціцца аб навакольным асяроддзі, беражліва ставіцца да прыродных рэсурсаў, імкнецца да вытворчасці экалагічна чыстых вырабаў і прапануе прадукцыю, створаную ў адпаведнасці са строгімі еўрапейскімі нормамі бяспекі і якасці. «Івацэвічдрэў» ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі FSC, пацвярджае легальнасць закупак драўніны і выключае верагоднасць перапрацоўкі незаконна нарыхтаванай драўніны. Летась прадпрыемства было ўзнагароджана дыпломам «Найлепшы экспарцёр 2022 года» ў намінацыі «Дрэваапрацоўчая і мэблевая вытворчасць».

Генеральны дырэктар ААТ «Івацэвічдрэў» Аляксандр Ільніцкі распавёў дэлегацыі на чале з Наталляй Качанавай аб рабоце цэха па вытворчасці драўняна-стружкавых пліт, цэнтральнай аператарскай цэха ДСП, лабараторыі па выпрабаванні драўняна-пліткавых матэрыялаў, канвеера па вытворчасці ДСП, участкаў шліфавання, ламінавання, насычэння дэкаратыўнай паперы і ўчастка пагрузкі гатовай прадукцыі. Адно з даручэнняў Прэзідэнта — асвоіць выпуск уласнай мэблі — выканана.

— У рамках выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якое было дадзена нам у 2016 годзе, арганізавана вытворчасць мэблі. Літаральна праз адзін год і цяпер удзельная вага продажаў мэблі ў агульным аб'ёме нашых продажаў дасягнула 20 працэнтаў. Нашай мэтай з'яўляецца развіццё прадуктаў высокай перапрацоўкі, дзе маржа з аднаго кубічнага метра перапрацаваных намі пліт у чатыры разы вышэйшая, чым з саміх пліт пры рэалізацыі іх на свабодны рынак. Летась мы павялічылі аб'ём вытворчасці мэблі амаль у два разы, сёлета ў нас такі ж план. Гэта значыць, мы ставім перад сабой досыць амбіцыйныя задачы.

Акрамя мэблі, у ліку асноўных відаў дзейнасці ААТ — вытворчасць драўняна-стружкавых і ламінаваных пліт. За першае паўгоддзе іх выпушчана 123,2 тысячы кубічных метраў — крыху менш, чым за ўвесь 2022 год. Сума інвестыцый у асноўны капітал перавысіла тры мільёны беларускіх рублёў: для павелічэння вытворчых магутнасцяў па выпуску ламінаваных пліт у ААТ рэалізоўваюць інвестыцыйны праект, які прадугледжвае пашырэнне дзеючай вытворчасці ДСП. Рэалізацыя праекта разлічана на 2022—2024 гады.

Прадпрыемства ажыццяўляе інвестыцыйны праект па нарошчванні аб'ёмаў вытворчасці ламінаваных пліт ДСП. Гэта дазволіць стварыць як мінімум 28 новых працоўных месцаў, пашырыць асартымент і стаць больш канкурэнтаздольнымі на рынку. Прадукт вельмі запатрабаваны сярод вытворцаў мэблі як унутры краіны, так і за яе межамі.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.