Сёлета ён праходзіць пад дэвізам «Захаваем клімат, зберагаючы энергію і рэсурсы».
Гэта свята было ініцыянавана «Школьным праектам па выкарыстанні рэсурсаў і энергіі» (SPARE) у 2008 годзе. З таго ж часу яго адзначаюць і ў Беларусі. Галоўным партнёрам Дня энергазберажэння ў нашай краіне з’яўляецца Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, які ажыццяўляе дзяржаўнае кіраванне ў сферы энергазберажэння.
Паводле інфармацыі Дэпартамента, у нашай краіне на працягу больш чым 25 гадоў паслядоўна праводзіцца дзяржаўная палітыка ў вобласці энергазберажэння. Прынятыя дакументы ўлічваюць сучасныя рэаліі і выклікі, арыентуюць усе сферы эканамічнага і сацыяльнага жыцця на пастаяннае ўкараненне энергаэфектыўных тэхналогій, правядзенне мадэрнізацыі і засваенне інавацый, фарміраванне і выхаванне культуры беражлівых адносін да энергарэсурсаў.
У краіне шмат робіцца для развіцця аднаўляльных крыніц энергіі ў якасці альтэрнатыве нафце і газу, доля якіх у валавым спажыванні паліўна-энергетычных рэсурсаў пастаянна расце і сёння складае 6,2%. На 0,8% да ўзроўня 2010 года павялічылася і доля выкарыстання мясцовых відаў паліва і дасягнула 15,5%. Вытворчасць энергіі на гідраэлектрастанцыях стала большай у 3,2 разы, на ветраўстаноўках — у 75 разоў. У 70 разоў за апошнія чатыры гады вырасла выпрацоўка электраэнергіі сонечнымі ўстаноўкамі.
Калі ў 1990 годзе Беларусь была адна з самых энергаёмістых рэспублік СССР, то, згодна з апошнімі данымі Міжнароднага энергетычнага агенцтва, у 2016-м фактычны паказчык энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукта Беларусі знізіўся ў адносінах да 1990 года амаль у 3,5 разы. Наша краіна дасягнула ўзроўня энергаёмістасці такіх развітых краін з падобнымі кліматычнымі ўмовамі, як Канада і Фінляндыя. Усё гэта — дзякуючы своечасова прынятым Урадам краіны мерам і мэтанакіраванай рабоце па энергазберажэнні і забеспячэнні ўстойлівай тэндэнцыі па зніжэнні энергаёмістасці ВУП.
Энергазберажэнне эканамічна выгадна кожнаму грамадзяніну і дзяржаве ў цэлым, упэўнены спецыялісты. Мерапрыемствы па эканоміі энергарэсурсаў у 2,5–3 разы танней, чым вытворчасць і дастаўка такой жа колькасці зноў атрыманай энергіі. Акрамя таго, дзякуючы эканоміі энергіі, зніжаюцца выкіды парніковых газаў, што дапамагае ў барацьбе са зменай клімату.
Самыя простыя спосабы энергазберажэння даступныя любому і могуць прымяняцца ў побыце паўсюдна. З метадычнымі рэкамендацыямі, вучэбнымі дапаможнікамі, а таксама практычнымі спосабамі эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў у побыце можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.
Правілы, якія дапамагаюць эканоміць энергію:
У Міжнародны дзень энергазберажэння ва ўсіх краінах, дзе адзначаецца гэта свята, праходзяць мерапрыемствы, галоўная задача якіх — інфармаваць людзей аб важнасці эканоміі энергарэсурсаў, аб спосабах энергазберажэння і існуючых аднаўляльных крыніцах энергіі.
Вераніка КОЛАСАВА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.